Бразілія: Паліцыянты падстрэлілі самалёт з кантрабандыстамі Бразільская федэральная паліцыя у сераду, 2 лістапада, апублікавала відэа-ролік, у якім афіцэры гналіся на аўтамабілі за самалёт з кантрабантыстамі і спрабавалі перашкодзіць яму ўзняцца ў паветра. Паліцыянт выстраліў з машыны ў левае крыло, у выніку чаго самалёт упаў на бок. Аднак стральба не змаўкала да затрымання кантрабандыстаў. У выніку арштавалі пяцярых падазраваных, у тым ліку, пілота. Інцыдэнт адбыўся 1 лістапада ў Ribeirao Preto, штат Сан-Паўлу. 115000 даляраў і ноўтбукі, прынтэры, камеры сачэння, якія канфіскавала паліцыя, былі выстаўленныя на ўсеагульны агляд у аддзяленні ў Ribeirao Preto. Начальнік паліцыі Edson de Souza, адказны за аперацыю, сказаў, што паліцыя сачыла за кантрабандыстамі больш за месяц. "Гэтая банда вырабляе наркотыкі і займаецца кантрабандай. Гэтым разам мы атрымалі інфармацыю, што самалёт прызямліцца ў раёне Pontal з вялікай колькасцю кантрабандных тавараў,"- распавёў ён. У чэрвені Парагвай і Бразілія падпісалі двухбаковае пагадненне аб барацьбе з кантрабандай наркотыкаў і іншых забароненых тавараў. belsat.eu