Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Закончыўся навуковы эксперымент «Марс-500»

Як на Марсе: 520 дзён ізаляцыі з перапрацаваным паветрам Закончыўся навуковы эксперымент «Марс-500», цягам якога шэсць добраахвотнікаў з чатырох краінаў свету правялі 520 дзён у ізаляцыі, імітуючы палёт на «чырвоную планету». Галоўнаю мэтаю эксперыменту было вывучэнне рэакцыі арганізму на працяглы палёт. Мадэляванне палёту праходзіла на тэрыторыі Інстытуту медычна-біялагічных праблемаў Расейскай акадэміі навук. Каля 14:00 паводле маскоўскага часу пераходны шлюз у наземны эксперыментальны комплекс адчыніўся, і «марсанаўты» адзін за адным выйшлі з працоўнага адсеку пад апладысменты сваякоў, сяброў і вучоных. Праект, які праводзіўся ў супрацы з агенцтвам «Роскосмос», Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA), іншымі расейскімі ды міжнароднымі арганізацыямі, стартаваў летась 3 чэрвеня. У гэты дзень удзельнікі эксперыменту задраілі люкі на 520 дзён -- менавіта столькі, згодна з разлікамі, будзе доўжыцца рэальны палёт на Марс. У склад экспедыцыі ўвайшлі расейцы Аляксей Сіцёў (камандзір экіпажу), Сухроб Камолаў і Аляксандр Смаляеўскі, француз Рамэн Шарль, італьянец Д'ега Урбіна і кітаец Ўан Юэ. Увесь гэты час яны жылі ў памяшканні, якое імітуе кабіну касмічнага карабля, агульнаю плошчаю 180 квадратных метраў. У іх не было доступу да тэлефонаў, інтэрнэту або нават натуральнага асвятлення; дыхалі яны толькі перапрацаваным паветрам, а душ прымалі раз на 10 дзён. Усе перамовы паміж экіпажам і «цэнтрам кіравання палётам» перадаваліся з затрымкаю, якая ўзрастала па меры «аддалення <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]