Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Анушаўскас: Менск цікавіўся рахункамі пісьменнікаў

Паводле старшыні Камітэту нацыянальнай бяспекі Літвы Арвідаса Анушаўскаса, запыты пра рахункі пасля скандалу з Алесем Бяляцкім не задавальняюцца. «Напрыклад, быў падобны запыт пра рахункі арганізацыі беларускіх пісьменнікаў. Мы такой інфармацыі не падалі. Расследаванне дало тое, што ўсе цяпер установы каардынуюць свае дзеянні ў перадаванні інфармацыі з Міністэрствам замежных справаў», -- заявіў ён «Белсату». У самой жа Літве, як і ў Беларусі, па-ранейшаму стае тых, хто задаецца пытаннем: хто напраўду можа стаяць за інцыдэнтам з Бяляцкім? Паводле афіцыйнай версіі, згоду на перадаванне інфармацыі з рахункаў Бяляцкага дала чыноўніца Міністэрства юстыцыі Аўшра Бярнаціене, якая пазней вымушаная была сысці ў адстаўку. Аднак хутка пасля гэтага літоўскія медыі напісалі пра новыя дэталі справы. Як выявілася, муж Бярнаціене мае ў Менску адвакацкую кантору, якая кансультуе бізнесоўцаў вельмі прыбытковых інвестыцыйных праектаў, што рэалізоўваюцца ў Беларусі. Ці можа гэта быць простым супадзеннем? Спекуляцыі ў медыях не знайшлі рэакцыі на афіцыйным узроўні. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]