Старыя амартызатары, спружыны ды рысоры сталі крыніцаю нечаканага натхнення. Жыхар вёскі Азёры, што пад Горадняю, сканструяваў з запчастак скульптуру зубра. Армянін з паходжання Раман Бейбуцян даўно выношваў ідэю стварыць сімвал Беларусі. У свайго бацькі -- прафесійнага каваля -- Раман і падгледзеў асновы майстэрства. Звер памерам з дарослую жывёліну і вагою адну тону паўставаў з аўтамабільнага ламачча на працягу трох месяцаў. СУСЕДЗІ: "Каб нешта змайстраваць з жалеза... Гэта мяне ўразіла. Я вельмі ганаруся, што ў мяне такія суседзі". "Шмат хто заязджае -- ужо і фатаграфаваліся каля гэтага зубра". Цяпер майстар хоча прадаць свой твор і просіць за яго 5500 долараў. Адэля Дубавец, "Аб'ектыў"