Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вяртанне пана Кміціча

Гэтае кіно з Арнольдам Шварцнэгерам у ролі расейскага міліцыянта вядомае расейскамоўным гледачам як "Красная жара". Слушны пераклад назвы "Red Heat" -- "Красный полицейский". На выкрыванні такіх памылак і лекцыях пра ангельскі слэнг у кнізе "Осторожно: hot dog!" Майкл Галдзянкоў здабыў шырокую папулярнасць у Беларусі, Расеі, Украіне (дзесяць перавыданняў, наклад -- 100 000 асобнікаў). ПАВЕЛ КАСЦЮКЕВІЧ, АРТ-ДЫРЭКТАР КНІГАРНІ «ЛОГВІНАЎ»: "Пасля гэтага наш погляд на ангельскую мову цалкам змяніўся. Але Майкл на гэтым не спыніўся -- пачаў пісаць прозу. Проза ягоная была вельмі менская, вельмі хуліганская, вельмі бесшабашная. Ён напісаў два раманы, якія былі выдадзеныя ў выдавецтве "Логвінаў". Першы называўся "Полёт дубового листа", другі -- "Гуано Жар-птицы". 1 лістапада ў сталічнай кнігарні "Логвінаў" адбылася іншая літаратурная падзея. МАЙКЛ ГАЛДЗЯНКОЎ, ПІСЬМЕННІК: "Гэты раман называецца "Пан Кміціч". Ён складаецца з трох кніг: "Огненный всадник" і "Тропою волка", і вельмі хутка выйдзе трэцяя кніга -- "Схватка" называецца". Гістарычная трылогія "Пан Кміціч" уводзіць чытача ў Вялікае Княства Літоўскае, распавядае пра змаганне беларускага і ўкраінскага народаў у малавядомай вайне 1654--1667 гг. Дзякуючы працы з архівамі твор максімальна набліжаны да рэальнай гісторыі. Мова -- расейская, каб пашырыць кола чытачоў. МАЙКЛ ГАЛДЗЯНКОЎ, ПІСЬМЕННІК: "Папулярызаваць Беларусь, наш імідж трэба менавіта такім спосабам -- я цалкам перакананы. Калі б я напісаў кнігу для беларусаў па <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]