Амаль палова краінаў свету жыве лепш за нас. Сёлета Беларусь апынулася на 50-м месцы са 110 у рэйтынгу дабрабыту, які штогод складаюць навукоўцы аўтарытэтнага брытанскага інстытуту "Legatum". Сярод 110 краінаў свету Беларусь заняла толькі 50-е месца. Нашая краіна пакінула за сабою Латвію -- тая на наступнай пазіцыі, ды Расею -- усходняя суседка заняла 59-е месца. Найгорш сярод суседзяў жыве Украіна -- яна ўсяго на 74-м месцы рэйтынгу. А вось найвыгаднейшае становішча сярод памежных з Беларуссю краінаў мае Польшча. Яна ўвайшла ў першую трыццатку рэйтынгу. Літва паводле якасці жыцця апярэджвае нас на шэсць пазіцыяў. Лідарамі рэйтынгу дабрабыту навукоўцы назвалі Нарвегію, Данію і Аўстралію. А найгорш, паводле даследавання, жывецца ў Эфіопіі, Зімбабве і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. Ацэньвалі дабрабыт даследнікі з "Legatum" на падставе аналізу эканамічнай сітуацыі, сістэмаў адукацыі ды аховы здароўя, а таксама паводле якасці кіравання дзяржаваю ды іншых фактараў. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"