Сёння Сяргею Салею споўнілася б 37 гадоў. Акурат у гэты дзень прадстаўнікі Міжнароднага авіяцыйнага камітэту на прэс-канферэнцыі ў Маскве падалі афіцыйную версію катастрофы самалёта Як-42 пад Яраслаўлем, у выніку якой сярод дзясяткаў хакеістаў "Лакаматыву" загінуў і выбітны беларускі спартовец. Да трагедыі прывяла памылка пілотаў. Такую выснову зрабілі эксперты паводле вынікаў двухмесячнага расследавання крушэння самалёта. Аварыя адбылася з-за комплексу прычынаў, найважнейшыя з якіх -- недастатковая падрыхтоўка пілотаў да палётаў на такіх самалётах і адсутнасць адпаведнага кантролю за ёю з боку авіякампаніі. АЛЯКСЕЙ МАРОЗАЎ, КІРАЎНІК ТЭХНІЧНАЙ КАМІСІІ МАК: "Пасля тэарэтычнага курсу перанавучання на Як-42 прадугледжаная дакументамі лётная праграма для камандзіра паветранага судна ў неабходным аб'ёме выкананая не была. Падрыхтоўка на трэнажорах праводзілася фармальна, з вялікімі перапынкамі. Гэта не спрыяла набыццю трывалых навыкаў у пілатаванні самалёта тыпу Як-42". Наступным фактарам, што прывёў да трагедыі, былі нескаардынаваныя дзеянні экіпажу і дапушчаныя ім памылкі падчас разбегу і ўзлёту самалёта. Акрамя таго, у крыві другога пілота знайшлі забаронены медычны прэпарат, які парушае каардынацыю. У той жа час сваякі пілотаў заяўляюць, што не вераць у аб'ектыўнасць расследавання, і лічаць, што следчым выгадна ўскласці віну на экіпаж, а справу закрыць. Нагадаю, што ў выніку крушэння Як-42 пры вылеце з яраслаўскага аэрапорту 7 верасня загінулі 7 чальцоў экіпажу і 37 <b>...</b>