Каталікі адзначаюць сёння дзень памяці памерлых. Аднак спадчына Дзядоў, як яшчэ называюць сённяшні дзень, выходзіць далёка за межы адной канфесіі. Звычайна ў гэты дзень згадваюць родных ды блізкіх, якіх ужо няма з намі. Але і тых, хто ішоў шляхам Беларушчыны. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" сёння наведалі Усходнія могілкі Менску. Менавіта адсюль пачалося адраджэнне Дзядоў. Паводле Уладзіміра Някляева, ён разам з паплечнікамі прыйшоў аддаць даніну павагі людзям, якія вялі нас да Беларусі. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ПАЛІТЫК: "Ёсць вялікая, рамантычная -- як Караткевіч, які за суворым рэалістам Быкавым ляжыць, -- узнёслая, разумная векавая Беларусь". З паганскіх часоў на мяжы кастрычніка і лістапада беларусы прыходзяць да сваіх продкаў. Пісьменнік Уладзімір Арлоў падкрэслівае: Дзяды займаюць вельмі важнае месца ў нашым нацыянальным календары. УЛАДЗІМІР АРЛОЎ, ПІСЬМЕННІК: "Дзяды -- гэта той дзень, калі мы найбольш блізка адчуваем сувязь з продкамі. Дзяды -- святы дзень для беларусаў незалежна ад іхнай канфесіі. У праваслаўных ёсць Дзмітраўскія Дзяды, у каталікоў -- Задушны дзень". Галоўныя ўрачыстасці каталікоў адбыліся напярэдадні на Кальварыйскіх могілках у Менску -- у Дзень усіх святых. Вернікі маліліся і ўшаноўвалі памяць памерлых бацькоў ды родных, знаёмых ды незнаёмых. Усіх, хто быў пахаваны. Каб не забывацца на ўласныя карані. У працэсіі ды імшы ўзяў удзел мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ, МІТРАПАЛІТ: "У <b>...</b>