Хто не марыў у сваім жыцці аб падарожжы вакол свету? Пабачыць іншыя краіны, а таксама сустрэць новых сяброў... АНДРЭЙ ШАБАНАЎ, УДЗЕЛЬНІК ПРЭЗЕНТАЦЫІ: "Без пазнання новага немагчыма развівацца". Добра ведае пра гэта група беларускай моладзі, якая вырашыла распавесці іншым цікавосткі са сваіх падарожжаў па Еўропе вось у гэтым зборніку, які атрымаў назву "Падарожны дапаможнік". Кніга адрасаваная тым беларусам, што збіраюцца ў вандроўку па Еўропе. ЮЛЯ СЦЯПАНАВА, СУАЎТАРКА КНІГІ: "Для тых, хто ніколі не вандраваў і не перасякаў мяжы, гэта магчымасць зрабіць старт. Прычым старт без страху". Як атрымаць візу, як танна набыць квіткі, што найперш варта пабачыць у еўрапейскіх краінах, а таксама як бяспечна перамяшчацца аўтаспынам ды як знайсці сляды нашых суайчыннікаў у Еўропе. Пра ўсё гэта можна даведацца ў новым выданні. Аднак "Падарожны дапаможнік" -- гэта не толькі турыстычная даведка. Ён можа дапамагчы... ФРАНАК ВЯЧОРКА, КААРДЫНАТАР ПРАЕКТУ: "Зламаць межы, якія ўтварыліся паміж Беларуссю ды іншымі еўрапейскімі краінамі. Я думаю, мы гэта зрабілі. Трэба даць магчымасць беларусам падарожнічаць па Еўропе". А пасля цікавых ды плённых падарожжаў вяртацца на сваю радзіму. ДАША СЛАБЧАНКА, СУАЎТАРКА ВЫДАННЯ: "Шмат хто з нас, моладзі, марыць з'ехаць зусім з Беларусі, не ўяўляючы, што такое Еўропа. Мы імкнемся, каб людзі вандравалі, ездзілі ў Еўропу вучыцца і крышачку пажыць там, але пасля вярталіся будаваць іншую Беларусь". Ці пераканае дапаможнік беларускую моладзь ўвасобіць менавіта <b>...</b>