Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У пошуках звыштаннага жытла

Аднапакаёвая кватэра ў Менску каштуе студэнтцы БДУ Насце 1 600 000 руб. штомесяц. Грошы збірае ўся сям'я -- дый яшчэ даводзіцца падпрацоўваць пасля заняткаў. НАСТА, СТУДЭНТКА БДУ: "Я не хачу, каб мне давалі 105 000 рублёў, бо гэта падобна да падачкі. Бо жытло, нават пакой, за такія грошы зняць нельга. Я лічу, што нават тыдзень за 105 000 пражыць нельга". Калі студэнт усё ж такі вырашыць зняць жытло на прапанаваную дзяржаваю кампенсацыю, то, па-першае, трэба сабраць шмат паперак. Даведку аб прыбытках усіх чальцоў сям'і, копію дамовы наймання жытла, а таксама даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям'і. Па-другое, трэба знайсці самае таннае жытло. З гэтаю мэтаю карэспандэнты "Аб'ектыву" развесілі абвесткі, а таксама звярнуліся ў агенцтва нерухомасці. НАТАЛЛЯ РАДЗЕНЯ, АГЕНЦТВА НЕРУХОМАСЦІ «ТВАЯ СТАЛІЦА»: "Пакой на сённяшні дзень -- гэта мінімум 50--60 долараў. Але гэта не значыць, што вы будзеце жыць у ім адзін, вы будзеце з кім-небудзь на падсяленні". Якое ж жытло можна зняць за 105 000, адмыслоўка так і не змагла адказаць. Таму мы запыталі пра гэта ў мінакоў. АПЫТАННЕ: "Я не ведаю, кардонны домік, напэўна". "Калі толькі пяць гадоў шукаць, можна знайсці нейкае сутарэнне за сто пяць, а так гэта немагчыма". "За сто пяць тысячаў? Ды вы жартуеце! Гэта будзе без шпалераў, з прусакамі, з мышамі, і без гаспадыні, а можа, і з гаспадыняю, якая будзе ляжаць і прымушаць вас рабіць рамонт". Пасля нескладаных падлікаў высветлілася, што за 105 000 руб. можна зняць пакой на дваіх у кватэры <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]