Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Грэцыя - напружанасць расце

Грэцыя: пратэсты ды дэманстрацыі сталіся тут ўжо звыклаю справаю. Таму прэм'ер вырашыў заручыцца падтрыманнем парламенту дзеля далейшых рэформаў. ГЕОРГІЁС ПАПАНДРЭЎ, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР ГРЭЦЫІ: "Я прашу пра вотум даверу. Бо ёсць новыя распрацоўкі ды новае пагадненне з апошняга саміту Еўразвязу. Мы мусім працаваць над адзінствам, каб зрэалізаваць новы нацыянальны план". У выпадку ж, калі парламент даверу не выкажа, Георгіёс Папандрэў сыдзе ў адстаўку. Нягледзячы на тое, што сёння ўрад краіны адмовіўся ад ідэі правядзення рэферэндуму наконт прымання пакету фінансавай дапамогі ад Еўразвязу, грэцкае пытанне заставалася галоўным на саміце Вялікай дваццаткі ў Канах. ЖУЗЭ МАНУЭЛ БАРОЗУ, ПРЭЗІДЭНТ ЕЎРАКАМІСІІ: "Мы хочам, каб Грэцыя заставалася ў зоне еўра. У той жа час Грэцыя мусіць вырашыць, ці гатовая яна ўзяць на сябе абавязкі, якія прыходзяць разам з далучэннем да еўразоны". На незайздросным досведзе Грэцыі ўжо навучылася Італія, чыя ўнутраная пазыка ўваходзіць у групу рызыкі Еўразвязу. Рым пагадзіўся на ўзмоцнены вонкавы кантроль за ўласнымі фінансамі. СІЛЬВІЁ БЭРЛЮСКОНІ, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР ІТАЛІІ: "Мы папрасілі, каб Міжнародны валютны фонд кантраляваў і публічна пацвярджаў кожныя тры месяцы хаду нашых рэформаў. Мы можам давесці рынкам, карыстаючыся аўтарытэтам МВФ, што італьянскі ўрад дабіваецца прагрэсу ў рэформах". Аднак вырашэнне крытычных сітуацыяў у асобных краінах не ратуе ад крызісу ўсёй еўразоны. Таму на саміце Вялікай дваццаткі вырашана вылучыць Міжнароднаму валютнаму <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]