Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як студэнт КДБ перагуляў

Сёлета вакацыі Максіма прайшлі актыўна як ніколі. Студэнт журфаку Белдзяржунверсітэту быў адным з арганізатараў вулічных акцыяў пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Дапамагаў пацярпелым ад рэпрэсіяў маладзёнам і адміністраваў суполку "Вконтакте" "Надоел нам этот Лукашенко". Такая актыўнасць без увагі спецслужбаў не засталася. МАКСІМ ЧАРНЯЎСКІ, СТУДЭНТ: "13 чэрвеня мяне выклікалі ў КДБ -- нібыта на прафілактычную размову, якая аказалася допытам, што цягнуўся каля пяці гадзінаў. Са мною працавалі чатыры працаўнікі КДБ, і пад ціскам я вымушаны быў падпісаць дамову аб супрацы". Пасля падпісання Максім некалькі разоў сустракаўся з працаўніком спецслужбаў, які называў сябе Дзімам. Да адной з размоваў, на якой былі агучаныя галоўныя задачы супрацы, хлопец добра падрыхтаваўся. Паплечнікі зрабілі фота кадэбэшніка, а Максім запісаў размову на дыктафон. ФРАГМЕНТ ЗАПІСУ РАЗМОВЫ: "Першая задача -- гэта Дзіянаў. Выедзь туды, сунь ты галаву, вазьмі інтэрв'ю. Другое -- гэта семінары. Думай пакуль што сам, шукай -- я буду са свайго боку шукаць. Ёсць семінары за мяжою. І табе будзе карысна паслухаць, пацікавіцца, паглядзець, пра што людзі думаюць. Што адбываецца вакол беларусаў. Што абмяркоўваюць і кажуць. Стаўся да гэтага сур'ёзна". Напярэдадні паездкі за мяжу "куратар Дзіма" выдаў Максіму кампакт-дыск з вірусам, які той мусіў быў актываваць на кампутары ініцыятара акцыяў "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" Вячаслава Дзіянава ды іншых грамадскіх актывістаў. Інсталяцыя так званай <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]