Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Усе пад ружжо

Праз восем месяцаў супрацьстаяння войскаў лідара Джамахірыі з узброенымі паўстанцамі Муамара Кадафі забілі. Даўні сябар лівійскага дыктатара, Аляксандр Лукашэнка, маўчаў ажно два тыдні. Сёння не стрымаўся. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Муамара Кадафі закатавалі горш, чым фашысты ў свой час. Як мы можам расцэньваць дзеянні НАТО ў Лівіі? Як парушэнне мандату Рады бяспекі ААН. Яны (заходнія краіны і НАТО) супольна з пятаю ўнутранаю калонаю здзяйсняюць разгром той ці іншай краіны". Кожнай сілавой структуры Беларусі прэзідэнт загадаў жорстка дзеяць, каб гарантаваць стабільнасць у горадзе, раёне, на прадпрыемстве. Хто ж пагражае гэтае стабільнасці? МІНАКІ: "Ад Захаду, напэўна, бароняцца". "У Афрыцы, Азіі, карацей -- на Блізкім Усходзе і Далёкім -- што робіцца... Мне падаецца, ад гэтага". Змагацца з вонкаваю пагрозаю кіраўнік краіны пачаў напоўніцу. Цягам пяці дзён у розных частках Беларусі адбываліся камандна-штабныя вучэнні тэрытарыяльных войскаў. Сярод прыкладаў -- ліквідаванне наступстваў дыверсіі на адным з прадпрыемстваў, пошук і знішчэнне ўмоўнага праціўніка. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Мы ствараем новую, дагэтуль невядомую ў краіне, новую армію ў Беларусі. І гэтым войскам, 120 000 чалавек, як мы гэта сабе ўяўляем, будзеце камандаваць вы". Гэтак губернатарам абласных гарадоў Беларусі галоўнакамандуючы Узброеных сілаў надаў званне генерал-маёраў і прызначыў адказнымі за тэрытарыяльную абарону. Разам з вайскоўцамі, а таксама прызванымі з запасу <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]