Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Падгол пра Лукашэнку і грамадзянскую вайну

Падгол: Лукашэнка стварае сітуацыю грамадзянскай вайны "Калі выйдуць сотні працоўных з заводаў, ён хоча, каб супраць іх са зброяй пайшлі працоўныя з заводу іншага гораду, гаворыць палітолаг пра заяву кіраўніка Беларусі пра стварэнне новай арміі. Яна прагучала ў апошні дзень вучэнняў тэрытарыяльных войскаў. Палітолаг Уладзімір Падгол іранізуе: Аляксандр Лукашэнка апошнім часам жыве ў віртуальнай рэчаіснасці. "Людзі жывуць у рэальнай -- ходзяць у крамы, на рынкі, бачаць фантастычныя кошты. Лукашэнка ж нават не ведае гэтых коштаў. Тое самае з ворагамі. Ён цяпер жыве ў сітуацыі, якая, яму падаецца, такая ж, як напярэдадні лівійскай рэвалюцыі", -- гаворыць эксперт. Тым не менш палітолаг не выключае мажлівасці сацыяльнага выбуху: "Увесь Камароўскі рынак звіты з чэргаў. Народ трывае, але выбух будзе. Адсюль вось гэтая генеральская армія". Паводле палітолага, ідзецца фактычна пра рыхтаванне перадумоваў да грамадзянскай вайны: "Калі на двух-трох апазіцыянераў кідаецца сотня АМАПаўцаў. Калі выйдуць сотні працоўных з заводаў, ён хоча, каб супраць іх са зброяй пайшлі працоўныя з заводу іншага гораду. Вось і ўсё. Гэта адзіная мэта. Тут не можа быць жартаў. Справа вельмі сур'ёзная". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]