Прэм'ер-міністр Грэцыі Георгіёс Папандрэў здолеў пазбегчы адстаўкі. Уначы парламент краіны выказаў палітыку вотум даверу. Наўзамен грэцкі прэм'ер забавязаўся сфармаваць урад нацыянальнага адзінства, які мусіць забяспечыць атрыманне новай фінансавай дапамогі ад Еўразвязу ды Мижнароднага валютнага фонду.