Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сінкевіч: Не выключаны новы абвал рубля

Эксперты: Не выключаны чарговы абвал рубля Грошай жа для ўтрымання курсу ў такой сітуацыі Нацыянальны банк не мае. Прагназаваны кіраўніком краіны абвал курсу амерыканскага долара не толькі не адбыўся, але лістападаўскія гандляванні паказалі хутчэй адваротны працэс. Цягам гэтага тыдня долар стабільна даражэў і ў выніку вырас на 300 руб., дасягнуўшы 8750 руб. Але гэта, сцвярджаюць эканамісты, яшчэ не мяжа. Паводле Ірыны Крыловіч (газета "Белорусы и рынок"), цяперашнія дзеянні Нацыянальнага банку нагадваюць хаджэнне па мінным полі. "Гэта было зразумела з самага пачатку: аб'яднаць курс можна, толькі як яго ўтрымаць, -- гэта было пытанне. І на сёння відаць, што рэсурсаў Нацыянальны банк пакуль не мае. Усе, натуральна, чакаюць паступлення замежнага фінансавання, крэдытаў". Суразмоўніца не выключае, што для ўтрымання курсу ўлады выкарыстоўваюць і адміністратыўныя метады: перамовы з банкамі ды іншымі гульцамі на валютным рынку з мэтаю пазбегчы ўкіду беларускіх рублёў на набыццё валюты. На думку эканаміста Аляксандра Сінкевіча, курс долара будзе вагацца ў межах Br 8000--10000. Калі ж пачнецца масавы друк грошай, рубель можа абваліцца ($1 болей за Br 10000). Але адбудзецца гэта не раней за пачатак 2012 года. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]