"Мясны скандал", што ўскалыхнуў Еўропу, шчыльна наблізіўся і да нашых межаў. Чарговымі краінамі, дзе ў прадуктах з ялавічыны выявілі конскую ДНК, сталі Расея і Польшча. Ветэрынары апасаюцца, што прадукты гэтыя, у якіх падазраюць яшчэ і наяўнасць небяспечных лекаў, цяпер будуць збываць у краіны са слабым санітарным кантролем. belsat.eu
А вось на думку расейскага неанацыста Максіма Марцінкевіча, вядомага на мянушку Цясак, беларуская турма больш цывілізаваная, чымся расейская. У ёй не чыняць сваволі, а вязняў часта амністуюць. Такія высновы ён зрабіў пасля адбывання 10 дзён у ізалятары на Акрэсціна. Яго выпусцілі без выстаўлення абвінавачання. belsat.eu