14 гадоў турмы -- за паўмільёна долараў. Абласны суд сталіцы вынес вырак былому высокапастаўленаму чыноўніку Ігару Васільеву. Гучная справа, датычная хабарніцтва ў Менгарвыканкаме, праходзіла за зачыненымі дзвярыма. Афіцыйная прычына -- сакрэтныя аператыўныя звесткі ў матэрыялах следства. Фактычна ж -- неадпаведнасць паказанняў сведак.
Эксперты разышліся ў пытанні: ці мог кіроўца ўбачыць хлопчыка раней і адпаведна адрэагаваць? Такія высновы агучаныя ў судзе ў першы дзень слухання гучнай справы аб гібелі вучня ў дарожна-транспартным здарэнні ля менскай школы. Летась 13 лістапада дарагая іншамарка наехала на 9-гадовага хлопчыка. Дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.
Беларусь усё-такі прыме ўдзел у перамовах краінаў-удзельніц "Усходняга партнёрства" -- вырашылі ў апошні момант у Менску. Заўтра і паслязаўтра ў Тбілісі нашую краіну прадставіць міністр замежных справаў Уладзімір Макей. Удзельнікаў нефармальных сустрэчаў прымуць прэзідэнт Грузіі Міхэіл СаакашвІлі ды прэмер-міністр Бідзына Іванішвілі.