Старшыня Рады БНР запрашае далучыцца да Нацыянальнай дыктоўка на сайце Радыё Свабода. 2 лютага а 12-ай гадзіне Юрась Бушлякоў у жывым этэры прадыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Вашую дыктоўку дасылайце на адрас 220005 Менск-5, паштовая скрынка 111. Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку альбо як успрымаеце асобу Каліноўскага. Па магчымасьці, дадайце свой фотаздымак. Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle.