Сюжэт з праграмы "Сальда". Больш - на belsat.eu Нацыянальны банк вызначыў свае прыярытэты на 2013 год. Стаўка рэфінансавання ў бліжэйшы час зніжацца не будзе, а беларускі рубель чакае павольная дэвальвацыя. Кіраўніцтва галоўнай банкаўскай установы абяцае: рэзкага фінансавага абвалу сёлета не будзе. Зрэшты, як і не будзе танных крэдытаў. Нацбанк вельмі асцярожна падыходзіць да зніжэння стаўкі рэфінансавання, ад велічыні якой залежыць кошт крэдытных рэсурсаў.
Большасць беларусаў у штодзённым жыцці выкарыстоўваюць расейскую мову. Нават шмат хто з палітыкаў ці творцаў, якія кажуць пра важнасць роднае мовы і неабходнасць яе як мага большага ўжывання, пасля выключэння камераў і дыктафонаў журналістаў пераходзяць на расейскую. У «Чорным па белым» пад скрыжаваным агнём пытанняў Вольгі Гардзейчык і Валярыны Куставай мовазнавец Зміцер Саўка і журналістка Крысціна Калбаснікава разважаюць аб праблемах роднай мовы.
Свабода бяз гальштукаў 30 студзеня 2013 году. Першыя ўсенародныя выбары прэзыдэнта Чэхіі прынесьлі перамогу Мілашу Зэману. Чалавеку, які шэсьць разоў адмовіўся сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам і назваў Беларусь "палітычным музэем". Якія памкненьні чэхаў увасобіў сам Зэман? Як пэнсіянэру ўдалося перамагчы ў прэзыдэнцкай бітве шляхціца-князя? Ці стаяць за ўсім расейскія грошы? Чаму замест "першай дамы" побач зь ім "першая дачка" і як важна ня блытаць словы гімна і не памыліцца ў гісторыі з вайною і немцамі.
belsat.eu Прадстаўнікі адміністрацыі раёну ды камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Менская спадчына», якое распрацоўвала праект, цвердзяць, што прымуць да ўвагі меркаванні жыхароў. Апошнія ў гэта проста не вераць ды мяркуюць, што слуханні былі зладжаныя адное дзеля таго, каб «выпусціць пару» ў абураных. Гэта фактычна пацвердзіў Міхаіл Жых, галоўны інжынер «Менскай спадчыны», заявіўшы, што «праектныя прапановы, якія ёсць у гэтым праекце, накіраваныя на тое, каб паглядзець на рэакцыю жыхароў -- як яны падрыхтаваныя да трансфармацыі».
Тэкст нацыянальнай дыктоўкі "Ліст з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага чытаюць навукоўца, беларускі дзяяч, канструктар ракетнай тэхнікі Барыс Кіт, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасол Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас, гісторык, вэтэран Радыё Свабода Янка Запруднік, дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва Вітаўт Кіпель, музыка і журналіст Данчык. 2 лютага а 12-й гадзіне мовазнаўца Юрась Бушлякоў у жывым эфіры прадыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.