Выданне цалкам тут: belsat.eu Толькі ўчора прэзідэнт абяцаў прыслухацца да прапановаў АБСЕ, чым даў падставу меркаваць пра пачатак адлігі. Сёння рыторыка кіраўніка Беларусі вярнулася да звычайнай. Забяспечыць "надзейнае процідзеянне выклікам і пагрозам" запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады, дзе зацвярджалі рашэнне аб ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі сёлета.
Сённяшні дзень адметны адзначэннямі герояў: гэта зрабілі Аляксандр Лукашэнка і рэдакцыя аднаго з самых вядомых незалежных рэсурсаў Беларусі «Хартыя97». Вядома, героямі ў гэтых двух выпадках сталі зусім розныя людзі. Лаўрэатамі нацыянальнай прэміі «Хартыі97» у галіне абароны правоў чалавека сталі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідар незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч, а таксама Наталля Пінчук -- жонка палітвязня Алеся Бяляцкага. Пры гэтым Лукашэнка сёння адзначыў працаўнікоў эканомікі, дзяржаўных службоўцаў і сілавікоў.
"Паглядзіце, як ідэёлагі ўлады шчыльнымі радамі рушылі на ўсё тое, чым ёсць Каліноўскі, чым ёсць ягоная ідэя і барацьба, - гаворыць Уладзімір Някляеў. - Апынулася, што ён не беларус, а паляк. апынулася, што ён ненавідзеў беларусаў. Да таго ненавідзеў, што гатовы быў забіваць беларускіх дзяцей. тады чаму ж праз усё паўстанне, праз турму і суд ён пранёс прызнанне не "люблю Польшчу", а "люблю Беларусь"? І пранёс яго да самай шыбеніцы. Гэта вам не на білбордах "люблю Беларусь" пісаць".
"Каліноўскі для мяне сёння - гэта і тыя хлопцы, што вышйлі на плошчу ў 2010 г. і якія не дайшлі да яе. Гэта Зміцер Дашкевіч, гэта "тэрарыст і анархіст", як таксама называлі Каліноўскага, Ігар Аліневіч. Якія яны "тэрарысты" і чаму? Таму што яны - за Беларусь, а не за ўладу", - завяіў лідэр кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат".
Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі далучыўся да агульнанацыянальнай дыктоўкі. Ён прачытаў «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. «Кастусь Каліноўскі, на жаль, у Польшчы -- малавядомы герой беларускага супраціву. Варта, аднак, усвядоміць, што ягоная сіла ў тым, што цяпер ён выклікае ў сваёй краіне вялікія эмоцыі і дадае шмат каму сілаў», -- зазначыў былы дыпламат.