Ухіленне ад вайсковага прызыву зрабілася агульнанароднаю зяваю. Аўтарытэт вайскоўца і вайсковай службы ўпаў. З - за платоў вайсковых гарнізонаў даходзяць жудасныя чуткі пра здзекі дзядоў, пра прымус да хабару камандзірам, нават пра забойствы. А што насамрэч робіцца ў нашым войску? Наколькі яно адпавядае сучасным задачам і запытам? Дарэчы, а якія яны, гэтыя запыты? Можа, нам зусім не патрэбны абавязковы вайсковы прызыў, і трэба ўводзіць кантрактную сістэму? Ці нарэшце прыняць Закон аб альтэрнатыўнай службе, які ўжо каторы год рыхтуе Міністэрства абароны? А можа, трэба рабіць і тое, і тое? У дыскусіі возьмуць удзел сталыя вайсковыя афіцэры, а таксама тыя, каму яшчэ давядзецца служыць.