Тэмы выдання: 10 гадоў праекту "ПARTызан", госць Артур Клінаў - аўтар гэтага праекта, архітэктар, выдавец, пісьменнік. Што адбываецца сёння ў "Свабодным тэатры"? Госць Святлана Сугака, асыстэнтка рэжысёра ў "Свабодным тэатры". Адам Глобус распавядае пра паўстанне беларускай гарадской літэратуры. Вядучыя: Сяргей Харэўскі, Лізавета Міхальчук, Юлія Цімафеева
У Менску адкрылася ХХ міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Стэнд ЗША ўрачыста адкрыў часовы павераны Злучаных Штатаў у Беларусі Ітан Голдрыч. Тэматыка стэнду — «Кнігі, якія вызначылі Амэрыку». Гэта 88 кніг, якія, на думку бібліятэкі Кангрэса ЗША, аказвалі найбольшы ўплыў на фармаваньне сьветапогляду амэрыканцаў.
Старэйшую жыхарку вуліцы Рэвалюцыйнай Надзею Бокач, якая пражывае ў доме №24, высяляюць. Дом знаходзіцца ў аварыйным стане. Наўзамен кватэры ў гістарычным цэнтры Менску чыноўнікі прапануюць жытло ў іншых раёнах гораду альбо грашовую кампэнсацыю. Надзея Бокач незадаволеная ні памерам грашовай кампэнсацыі, ні кватэрай, якую прапануюць.