Паўстанне 1863--1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстанне Каліноўскага -- найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагоддзя. Фільм польскіх дакументалістаў паказвае сітуацыю да паўстання, яго хаду, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставяць пытанне: ці варта было змагацца? Аўтары стужкі і даследчыкі гісторыі разважаюць, якою была чарговая спроба аднавіць незалежнасць Рэчы Паспалітай -- непажаданаю, незапланаванаю ці рэалістычнаю, з добрымі шанцамі на поспех? Кім былі галоўныя творцы паўстання -- палымянымі ідэалістамі ці кансерватыўнымі згоднікамі, што шукалі міру і спакою? У цэнтры фільму лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа.
ЭПІДЭМІЯ ІДЗЕ У 7 гарадах Беларусі абяўленая эпідэмія. Вірусныя рэспіраторныя інфекцыі падкасілі не толькі сталіцу, але таксама Горадню, Магілёў, Баранавічы, Маладзечна, Салігорск і Барысаў. Але вінаваты не грып: хворых на яго -- не больш за 30 % усіх, хто звярнуўся па дапамогу дактароў. НЕЗАДАВОЛЕНЫ БІЗНЕС Бізнес-супольнасць звярнулася да Міністэрства эканомікі. Прадпрымальнікі лічаць, што прэзідэнцкая дырэктыва № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы" не выкананая, нягледзячы на бадзёрыя справаздачы чыноўнікаў.
Цягам усяго года дэмакратычная грамадскасць будзе ладзіць імпрэзы дзеля ўшанавання 150 угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Да прыкладу, у планах -- пазнаёміць беларусаў і з іншымі кіраўнікамі нацыянальна-вызваленчага руху 1863--1864 гг. Сярод іх і постаць польскага генерала беларускага паходжання Рамуальда Траўгута. Варшаўская цытадэль... сімвал царскае ўлады і прыгнёту, у 19-м стагоддзі -- таксама турма ды месца гібелі нацыянальных герояў. Тут павесілі і генерала Рамуальда Траўгута -- аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863--1864 гг.
СНЫ ПХЕНЬЯНУ Пра ракетную атаку на ЗША і ўзяднанне з Поўднем мараць камуністы з паўночнае Карэі -- пра што і распавёў прапагандысцкі ролік, апублікаваны дзяржаўным парталам. У сурёзнасці намераў суседзяў не сумняюцца ў Сеуле. І лічаць, што КНДР рыхтуецца правесці не адзін, а два ядравыя выбухі. Маладому жыхару Паўночнай Карэі сніцца касмічны палёт вакол Зямлі. Галоўны герой прапагандысцкага роліку, днямі абнародаванага КНДР, бачыць шчаслівых землякоў, якія цешацца абяднанню дзвюх Карэяў. А ў гэты час "дзесьці ў ЗША ўздымаюцца клубы чорнага дыму", гэта гарыць "гняздо распусты" -- інфармуюць цітры.
Штатная сітуацыя ці чарговае надзвычайнае здарэнне? Афіцыйная інфармацыя наконт адключэння першага энергаблоку на Менскай ЦЭЦ-5 сухая і... супярэчлівая. Міністэрства энергетыкі запэўнівае, што прычынаю спынення сталіся планавыя рамонтавыя працы, якія, праўда, працягнуцца ажно да сярэдзіны сакавіка. Такім вось аказаўся адказ на звесткі незалежнага інтэрнэт-парталу "Хартыя97", які днямі са спасылкаю на сведкаў паведаміў, што напрыканцы студзеня на блоку адбыўся выбух і пажар.
Шматдзённае супрацьстаянне паліцыі ды выкрадальніка 5-гадовага хлопчыка ў амерыканскім штаце Алабама скончылася. Калі перамовы зайшлі ў тупік і паўстала рэальная пагроза жыццю маленькага закладніка, праваахоўнікі штурмам уварваліся ў бункер і вызвалілі дзіця. Узброены захопнік быў застрэлены. 5-гадовы амерыканскі хлопчык амаль тыдзень правёў пад зямлёю, у бункеры. Увесь гэты час паліцыя вяла безвыніковыя перамовы з ягоным выкрадальнікам -- 65-гадовым ветэранам ветнамскай вайны Джымі Лі Дайксам. Падзеі ж апошніх содняў вымусілі спецслужбы пайсці на штурм.
Дзяржаўны карупцыянер, асуджаны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, датэрмінова выйшаў на волю. Міхаіл Снягір -- экс-пракурор Менскай вобласці -- адбыў толькі чатыры гады зняволення. Былога дзяржслужбоўца перавялі на хатняе адбыванне пакарання. У свой час пазбегчы вЯзніцы яму не дапамог нават ліст да прэзідэнта, дзе ён тлумачыў, што стаў ахвяраю змовы іншых чыноўнікаў-карупцыянераў. Што ж цяпер дапамагло Снегіру змякчыць жорсткае пакаранне?
Чарговая параза на нафтавым фронце. Дамова на пяцьсот мільёнаў долараў паміж "Беларуснафтаю" ды Нацыянальнай іранскаю нафтавай кампаніяй была падпісаная шэсць гадоў таму. Аднак цяпер праект здабывання нафты на іранскім радовішчы ДжОфэйр канчаткова спынены. Пра тое, што бакі не змаглі дасягнуць згоды, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Тэгерану ў Менску. МАГАМАД РЭЗА САБУРЫ, АМБАСАДАР ІРАНУ Ў БЕЛАРУСІ: "Наконт Джофэйру: некаторы час таму мы спынілі гэты праект, і з таго часу ніякіх працаў датычна яго не вядзецца".
А ў судзе Ленінскага раёну Менску працягнулася слуханне крымінальнай справы супраць заснавальніка "МлынА моды". Працэс мадэльера Сашы Варламава перанеслі з актавай залы Дому правасуддзя, дзе судзілі абвінавачаных у тэракце ў менскім метро, у меншае памяшканне. Затое самога абвінавачанага перасадзілі ў большую клетку. І гэта, бадай, адзіная палёгка. Напярэдадні суддзя адхіліла хадайніцтва адваката і пакінула Варламава пад вартаю.