
Госць праграмы «Гарачы каментар» Аляксандр Атрошчанкаў заяўляе, што «палітычныя забойствы людзей у Беларусі ператварылася ў тэхналогію, якую можна паляпшаць. 5055 дзён і столькі ж начэй чакае свайго сына Юрыя Улляна Рыгораўна Захаранка. Увечары 7 траўня 1999 года былы міністр унутраных справаў, які не збаяўся дзеля закону і сумлення адкрыта выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі, знік каля свайго дому ў Менску. Аднак справы знікнення як Юрыя Захаранкі, гэтак і былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савету 13-га склікання Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатолія Красоўскага, якія таксама зніклі ў той чорны 1999 год, а таксама аператара тэлеканалу ОРТ Дзмітрыя Завадскага дагэтуль не даюць адказу на галоўныя пытанні: дзе гэтыя людзі, што з імі здарылася? Афіцыйнае следства адмоўчваецца, а ў 2014 годзе справы і ўвогуле могуць закрыць ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці.