Госці праграмы, гісторыкі Аляксандр Пашкевіч і Алесь Смалянчук, размаўляюць пра паўстанне 1863-1864 гадоў: пра яго асаблівасці ў Беларусі і Польшчы, пра мэты, пра хаду і прычыну паразы. У перадачы даецца адказ на рэвізіянісцкія спробы некаторых аматараў гісторыі падаць паўстанне як выключна польскае, без беларускага акцэнту, а таксама шырэй прадстаўляецца постаць Кастуся Каліноўскага. Праграма тут: belsat.eu
Тэмы выдання: Беларусь, прынамсі паводле яе кіраўніка, Аляксандра Лукашэнкі, -- сацыяльна-арыентаваная краіна. Аднак на гэтай выспе «стабільнасці» і нібыта дабрабыту ёсць цэлы пласт насельніцтва, што вымушаны жыць у неверагоднай галечы. Гутарка -- пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі з дзяцінства. Паводле заканадаўства, ім выплочваецца мінімальная, гэтак званая «сацыяльная пенсія». Яе памер на сёння складае каля 96-ці долараў. Магілёвец Сяржук Гіркін знайшоў у сабе мужнасць паказаць усёй краіне, у якіх умовах жывуць тут цэлыя сацыяльныя групы.

Супраца Беларусі і НАТА паглыбілася і можа стаць яшчэ больш шчыльнай — сэнсацыйная заява амэрыканскіх палітолягаў Новы дзяржсакратар ЗША і выклікі аўтарытарных рэжымаў: ці магчымыя зьмены? Гэтыя і іншыя тэмы ? ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Аляксандар Лукашук. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, аналітык цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Брайян Уітмар і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў. Радыё Свабода www.svaboda.
СУТЫКНЕННІ Ў КАІРЫ Нягледзячы на падпісанае днямі паміж апазіцыяй ды кіроўнаю партыяй Егіпту пагадненне, гвалт у краіне не спыняецца. Рэзідэнцыю прэзідэнта, сыходу якога дамагаецца частка пратэстоўцаў, закідалі кактэйлямі Молатава. У выніку начнога сутыкнення паміж паліцыяй ды дэманстрантамі ў Каіры загінуў прынамсі адзін чалавек і больш як трыццаць атрымалі раненні. Галоўная апазіцыйная кааліцыя Егіпту заклікала да адстаўкі міністра ўнутраных справаў краіны Мэгэмэда Ібрагіма. Прычынаю стала публікацыя відэа, на якім бачна, як паліцыянты збіваюць аголенага мужчыну і цягнуць яго да прэзідэнцкага палацу.
Выбітная постаць слаўнай беларускай гісторыі! Сёння ўдзячныя нашчадкі святкуюць 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка вызвольнага паўстання. 25-гадовы юнак натхніў тысячы беларусаў дзеля барацьбы за незалежнасць! Гэтыя вулкі, дамы, пляцы, узгоркі памятаюць ягоныя крокі, ягоныя апошнія словы. Старажытная Вільня залунала сёння чырванню па белым, святкуючы 175-ы дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863--64 гадоў у Беларусі ды Літве.