Мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў дыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Напісаную дыктоўку дасылайце на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111. Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку або як успрымаеце асобу Каліноўскага. Пры магчымасьці дадайце свой фатаздымак. Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle. Самыя адметныя лісты знойдуць месца на сайце Радыё Свабода.
Верш Кастуся Каліноўскага "Марыська чарнаброва, галубка мая..." чытае акцёр Павел Харланчук. ----------------------- Стихотворение Константина Калиновского "Марыська чарнаброва, галубка мая ...» читает актер Павел Харланчук. ------------------------ A poem by Konstantin Kalinovsky "Maryska charnabrova, my love ..." reads actor Pavel Kharlanchuk.
Выданне цалкам тут: belsat.eu ЗАМАХ НА КАНДЫДАТА Замах на кандыдата ў прэзідэнты Арменіі быў здзейснены папярэдняе ночы. Паруйру Айрыкяну, параненаму з агнястрэльнай зброі ў плячо, зрабілі аперацыю. Побытавую версію нападу палітык абверг. Невядомы напаў на Паруйра Айрыкяна каля ягонага дому. Прагучалі два стрэлы. Хоць палітык і бачыў забойцу, кажа, што не памятае, як той выглядаў.
Выданне цалкам тут: belsat.eu А тым часам дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся да 15 мільярдаў долараў. Такія звесткі агучыла Міністэрства фінансаў. Паводле яго, за мінулы год пазыка вырасла больш як на 10 %. І сёння Еўразійскі банк развіцця заявіў пра павелічэнне пагрозы беларускай эканоміцы ад крэдытнай экспансіі. А вось крытыкаваць эканамічную палітыку ўладаў унутры нашай краіны можа быць небяспечна.
Выданне цалкам тут: belsat.eu Сёння -- 150-я ўгодкі нацыянальна-вызваленчага паўстання. Кастусь Каліноўскі звярнуўся да жыхароў Беларусі ды Літвы з заклікам узняцца на ўзброеную барацьбу за незалежнасць ад царскай Расеі. У сучаснай Беларусі дзяржаўных урачыстасцяў з гэтай нагоды няма. Аднак гісторыкі ды грамадскія дзеячы лічаць, што гадавіна паўстання заслугоўвае быць нацыянальным святам.
Выданне цалкам тут: belsat.eu Другі месяц новага года -- і другое падаражанне электраэнергіі. Гэтым разам на 18 %. Разам з тым з лютага пачала дзеяць і новая сістэма дыферэнцаванай аплаты. Улады кажуць, што большасць насельніцтва будзе аплачваць электраэнергію паводле мінімальных тарыфаў. Але ці супакоіла гэта людзей?
Выданне цалкам тут: belsat.eu Сёння павысіліся тарыфы на электраэнергію, заўтра ж падаражэюць некаторыя віды прадуктаў. На 20 % вырастуць адпускныя кошты на курынае мяса і яйкі. Пры гэтым згодна з пастановаю Міністэрства эканомікі № 8 ад 28 студзеня 2013 года новыя кошты не мусяць перавышаць гранічных максімальных адпускных коштаў. На белыя яйкі гэта 9240 рублёў, на каляровыя -- 10 164 за дзясятак. На мяса куранят-бройлераў -- 20 460 рублёў за кілаграм.
Выданне цалкам тут: belsat.eu І пакуль у Менску Аляксандр Лукашэнка выказваў заклапочанасць абаронаю мяжы і ўзнагароджваў сілавікоў, у Варшаве "Хартыя-97" уручала Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. Першыя яе атрымалі шведы -- арганізатары плюшавага дэсанту. Тыя самыя, якія паставілі вялікае пытанне пра замок на беларускай мяжы. Але гэта не ўсе лаўрэаты.