Праглядзець выданне цалкам: belsat.eu Мінулы год стаў найгоршым для сітуацыі з правамі чалавека ў Расеі за апошнія дваццаць гадоў. Гэткую ацэнку нашай усходняй суседцы дала міжнародная праваабарончая арганізацыя "Human Rights Watch". Цэлы шэраг абмежавальных законаў і ўзмацненне ціску на няўрадавыя арганізацыі ў Расеі выклікаюць непакой міжнароднай арганізацыі "Human Rights Watch". Праваабаронцы прэзентавалі справаздачу за 2012 год.
Праглядзець выданне цалкам: belsat.eu На каленях Аляксандр Лукашэнка гатовы прасіць Грузію вярнуцца ў СНД. Ці атрымае прэзідэнт Беларусі такі шанец ад грузінскіх уладаў? Стала вядома, што не ўсе палітычныя сілы краіны зацікаўленыя ў візіце кіраўніка Беларусі ў Тбілісі. Больш за тое, настойліва раяць яму не зяўляцца на парозе краіны. Аляксандр Лукашэнка спрабуе павялічыць уласную вагу на постсавецкай прасторы. На апошняй прэсавай канферэнцыі ён заявіў, што збіраецца наведаць Тбілісі. Звышзадача, якую агучвае кіраўнік краіны, -- вярнуць Грузію ў СНД.
Праглядзець выданне цалкам: belsat.eu Моцна крытыкаванае беларускае выбарчае заканадаўства можа быць удасканаленае! Пра гэта заявіў сёння кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Пры зменах улічаць і прапановы міжнароднай супольнасці, аднак далёка не ўсе. Гульня на публіку ці сапраўдныя змены? Апошняму цяжка паверыць, аднак Аляксандр Лукашэнка пераконвае: змены выбарчага заканадаўства магчымыя. Больш за тое, кіраўнік нібыта гатовы прыслухацца нават да прапановаў АБСЕ.