
У выніку даследаванняў сябрам грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», урэшце стала вядомая ўся траса мінскай «Дарогі смерці». Гэты шлях пакутаў і смутку бязвінных ахвяраў сталінізму на пагібель у 1930—1940-я гады пралягаў па цэнтральнай вуліцы беларускай сталіцы Савецкай да Камароўкі, ішоў па Лагойскай шашы, затым па полю паміж Курапатамі і сённяшнім «Экспабелам», рабіў левы паварот на шашу Заслаўе — Калодзішчы і, урэшце, яшчэ раз паварочваў налева, каб завершыцца ў старым глухім хваёвым бары на паўночна-усходнім ускрайку Мінска.
подробнее