Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сёння нарадзіўся старшыня Рады БНР Язэп Сажыч

05.09.2016 культура
Сёння нарадзіўся старшыня Рады БНР Язэп Сажыч

На эміграцыі ён быў актыўным ўдзельнікам нацыянальна-вызвольнага руху.

Беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997 Язэп Сажыч нарадзіўся 5 верасьня 1917 году на Наваградчыне. Скончыў Наваградзкую гімназію й польскую падафіцэрскую школу.

Падчас нямецкай акупацыі ствараў аддзелы Беларускай самааховы. Афіцэр Беларускай Краёвай Абароны й сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Трапіў у палон.

Пасьля вайны апынуўся ў Нямеччыне, атрымаў мэдычную адукацыю. Потым пераехаў у ЗША, жыў у Дэтройце. На эміграцыі — актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага руху. У 1982—1997 гадах Язэп Сажыч быў старшынём Рады БНР..

Пра Сажыча «Радыё Свабода» апавядае намесьнік старшыні Рады БНР, гісторык, доктар Янка Запруднік:

«З доктарам Сажычам я першы раз сустрэўся, каля вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі ўвесну 1953 году. Ён тады быў вельмі актыўны ў беларускім рэлігійным і грамадзкім жыцьці.

Наладзіў тады на ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка, радыёперадачу, я браў удзел у гэтай радыёперадачы.

Ён разам са сваёй мэдыцынскай практыкай шмат часу прысьвячаў жыцьцю беларускай грамады ў Злучаных Штатах. Чалавек ён быў вельмі шчыры, простых манераў, вельмі патрыятычна настроены. У такім жа духу і дзяцей сваіх выхаваў. Ён вельмі аддана працаваў на беларускай ніве ўсе свае гады жыцьця ў Злучаных Штатах».

Язэп Сажыч у 1993 годзе прыяжджаў у Беларусь, быў на сваёй радзіме.

Памёр Язэп Сажыч 19 лістапада ў Злучаных Штатах Амэрыкі на 91-м годзе жыцьця. Пахаваны на беларускіх могілках у Нью-Джэрзі, побач з жонкай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]