Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Пятрухін: Шукаюць у маім мінулым любую зачэпку

28.08.2018 политика
Сяргей Пятрухін: Шукаюць у маім мінулым любую зачэпку

Блогер пракаментаваў новыя падрабязнасці свайго змагання з уладамі.

У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна блогера Сяргея Пятрухіна.

Сяргей паведаміў Беларускаму «Радыё Рацыя», што ўзбуджана іх ужо нібыта дзве, і па адной з іх на допыт выклікалі ягоную жонку.

Каментуе сам блогер:

– Зараз, па неправеранай інфармацыі, яны шукаюць у маім мінулым, калі я займаўся святамі, дзе якія святы я праводзіў. То-бок, хочуць штосьці і там знайсці. Я не ведаю, што яны там знойдуць. Я ім жадаю поспеху, каб яны сваю працу правялі годна і сталі знакамітымі з добрай прычыны. Таму што следчы Хачатран, у якога, дарэчы, беларускае імя Андранік, я пагляджу, што там з ім будзе. Канешне, калі ён добры следчы, ён будзе самым вядомым следчым у Беларусі. Таму што вонкава ён мне падабаецца. У яго сумленныя вочы. Я думаю, што ён адказна ва ўсім разбярэцца і не дасць маху, як далі маху ўчастковыя разам з начальнікам Ленінскага РАУС, з яго замам, калі мяне арыштавалі, а затым мяне суд апраўдаў.

Як раней паведамляў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, у адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана адна крымінальная справа па частцы 2 артыкула «Знявага» Крымінальнага кодэксу. «Народны рэпарцёр» не ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.

Последние новости:
Докатился 26.04.2024 Докатился
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]