Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Першы ліст ад Ірыны Халіп

18.01.2011 политика

Сення Маці Ірыны Халіп Люцына Юр'еўна атрымала ліст ад дачкі.

"Піша, што ўсё добра, не турбуйцеся пра мяне, спадзяюся на хуткую сустрэчу, што бібліятэка там "вельмі добрая" і яна чытае шмат. Натуральна, цікавіцца сынам, Данікам: што ён робіць, што мы яму сказалі пра яе адсутнасьць? Хоць я пра гэта ёй і пісала, відаць, не атрымала наш ліст. Я ў ім пісала, што мы сказалі: ты зьехала далёка, але хутка прыедзеш", распавяла маці Ірыны.

"Ну і яшчэ напісала: "Не турбуйцеся, я не ў палоне, я проста набываю новы досьвед". Аптымізм — не аптымізм, але ж мы таксама пішам, што ўсё добра, мы сябе добра адчуваем і Даня вясёлы. Вы ж разумееце, што трэба такім чынам адзін аднаго падтрымліваць. Вядома, я ўжо была шчасьлівая, што атрымала такі ліст, бо колькі дзён прайшло, а ні адвакат ня бачыў, ніхто ня бачыў".

Заўтра -- месяц ад моманту затрыманьня бальшыні апазыцыянэраў, абвінавачаных у нібыта "арганізацыі масавых беспарадкаў" 19 сьнежня ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.

Нічога істотнага пра лёс арыштаваных дагэтуль ня высьветлілася. Бальшыня адвакатаў ад мінулага году ня могуць трапіць у сьледчы ізалятар КДБ да падабаронных, толькі днямі родныя некаторых зьняволеных атрымалі ад іх першыя кароткія лісты.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]