Цяпер за рублёвы перавод за мяжу з вас возьмуць 35% ад сумы. Ранней тарыф складаў ад 4 да 8 адсоткаў.
Тарыф “Белпошты” на перасылку міжнароднага грашовага перавода ў беларускіх рублях з 20 красавіка складае 35% ад сумы. Раней ён быў ад 4 да 8 адсоткаў — у залеэжнасці ад сумы. Тарыф на пераводы ў замежнай валюце захаваўся ранейшы — 8%.
"Калі адпраўляеце беларускія рублі, то ад сённяшняга дня 35 працэнтаў за перасылку. Калі ў валюце то 8 працэнтаў", — паведамілі Еўрарадыё ў РУП “Белпошта”.
Справа ў тым, што ў Беларусі пераводы прымаюцца ў беларускіх рублях, а ў Расіі выдаюцца ў расійскіх, ва Ўкраіне — ў грыўнах. Колькасць жадаючых такім чынам перавесці "зайцы" у замежную валюту з невялікай “камісіяй” з боку пошты апошнім часам істотна ўзрасла. Таму і падвысіўся тарыф.