Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Выстава да 70-годдзя мастака

23.07.2011 культура
Выстава да 70-годдзя мастака У Палацы мастацтва адбылася адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Уладзiмiра Вальнова, прымеркаваная да 70-годдзя мастака.

10 чэрвеня 1944 года чатырохгадовым хлопцам Уладзімір Вальноў быў знойдзены на перадавой пад Віцебскам (у Бешанковіцкім раёне). З той пары гэты дзень і лічыцца яго афіцыйным днём нараджэння... Скончыў Харкаўскі мастацка-прамысловы інстытут (1971). Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972 года. Сёння працуе ў станкавым жывапісе і графіцы, а таксама ў інсталяцыі. Асноўныя работы: палотны “Горад будуецца”, “Вячэра на траве”, “Мантаж збожжасушылак”, “Безыменная вышыня”, “Жніво”, “Вечар. Поле”, “Бабіна лета ў мёртвай вёсцы”, “Прыйдзем паклонімся”; графічныя кампазіцыі “Цёплая зямля”, “ЦЭЦ”, “Памяці спаленай вёскі”, “Сейнеры”.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Віцебскім абласным мастацкім музеі, Музеі Берлінскай сцяны, у грамадскіх і прыватных калекцыях Расіі, Германіі, Францыі, Польшы, Амерыкі, Ізраіля.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.
Жыве ў Віцебску.

Адна з галоўных тэм твораў У. Вальнова – сялянства. З асаблівым болем аўтар успрымае яго трагедыю, прыніжанага, ашуканага і ўкрыжаванага таталітарным рэжымам пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Сабраныя Уладзімірам Мікалаевічам у пакінутых вёсках фатаздымкі і прадметы сялянскага побыту служаць асновай для кампазіцый, прысвечаных загубленаму сялянству.

Шэраг яго кампазіцый нясуць у сябе рысы публічнасці і створаны паводле гістарычных матэрыялаў. І тут яскравым прыкладам служыць творчасць Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч.

На працягу шматлікіх гадоў мастак выстаўляўся ў Германіі – у Берліне і Нінбургу, горадзе-пабраціме Віцебска. Выканаў шмат праэктаў, з якіх найбольш важнымі лічыць “Масты паміж гарадамі і людзьмі”, а таксама праэкт па тэме “Халакост”, прапанаваны адміністацыяй горада Нінбурга. Як кажа сам аўтар, гады працы ў Германіі дапамаглі яму лепш зразумець і адчуць каштоўнасць дэмакратычнага грамадства з яго свабодай і правамі чалавека…


 

Источник ej.by

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2023 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]