Фотарэпартаж.
У Вільні прайшла акцыя каля беларускай амбасады ў памяць пра палітвязьня, мастака Алеся Пушкіна, які памёр 11 ліпеня ў рэанімацыі пры нявысьветленых абставінах. Яму было 57 гадоў. Акцыі ў памяць пра Алеся Пушкіна прайшлі ў розных гарадах Эўропы, паведамляе «Радыё Свабода».
«Лукашэнка забівае беларусаў і ўкраінцаў. Вы глыбока занепакоеныя, Эўропа?», — надпіс на плякаце. Былы палітвязень Ільля Міронаў (зьлева)