ЗОЛАТА Ў «ГАРЫЗОНТУ» Баскетбалісткі сталічнага «Гарызонту» сталіся ўладальніцамі залатых узнагародаў нацыянальнага першынства. У вырашальным двубоі дружына Анатоля Буяльскага перамагла гарадзенскую «Алімпію» з лікам 72:65. У складзе пераможцаў самаю выніковаю была Кацярына Сныціна, якая набрала 23 пункты і зрабіла 6 падбораў. Бронзавыя медалі чэмпіянату заваявалі спартоўкі з клубу «Менск-2006» -- яны былі мацнейшыя за барысаўскую «Бярэзіну» 66:51. belsat.eu