Прыватызацыйныя спісы ліквідаваныя. На патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі ўрад адмовіўся ад спіскавай мадэлі прыватызацыі. А гэта азначае, што любое прадпрыемства цяпер можа быць прададзенае. Не будзе і канкрэтных графікаў, што рэгулявалі тэрміны продажу прадпрыемстваў у пэўным годзе. Лозунгі на акцыях і ўвага медыяў. Прыватызацыя ў краіне заўсёды была пад пільнай увагаю грамадскасці. Цяпер жа любы кавалак гэтага пірага можа быць прададзены. Без лішніх фармальнасцяў.