ДЗЯНІСАЎ -- КАПІТАН БЕЛАРУСАЎ Капітанам Нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Хельсінкі ды Стакгольме будзе абаронца менскага "Дынама" Уладзімір Дзянісаў. Пра гэта сёння на камандным зборы паведаміў галоўны трэнер нашай дружыны Кары Хэйкіля. Асістэнтамі капітана абралі нападніка омскага "Авангарду" Аляксея Калюжнага і форварда "Таронта" Міхаіла Грабоўскага. Заўтра беларуская каманда з Браціславы вылятае ў Хельсінкі, дзе ўжо 4 траўня правядзе першы матч групавога этапу супраць Фінляндыі. belsat.eu