Праблемы ў нас не толькі з мастацтвам, але і са свабодаю слова. Беларусь застаецца сярод зацятых яе ворагаў ды нават пагаршае свае пазіцыі. З леташняга 190-га месца мы апусціліся яшчэ на тры пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Паводле апошняй справаздачы праваабарончай арганізацыі «Freedom House», горш, чым у Беларусі, з правам на выказванне цяпер толькі ў Эрытрэі, Узбекістане, Туркменістане і Паўночнай Карэі. belsat.eu