Незалежныя эксперты гавораць, што рэальныя лічбы маюць быць большыя прынамсі ў 20 разоў. "Лічба 0,5 %, якую ўлады Беларусі агучылі як сваё дасягненне, усяго толькі паказвае беспрацоўных, што прыйшлі і зарэгістраваліся. Натуральна, рэгістравацца ідзе вельмі нязначная колькасць людзей", -- гаворыць Аляксандр Сасноў.