Уладзімір Някляеў да прапановы вызначыць адзінага праз праймерыз ставіцца скептычна. "Мы не супраць прапановаў, што дазваляюць выйсці на адзінага кандыдата. Але ёсць заканамернае пытанне: мы не ведаем не тое што механізму праймерыз, але і механізму кантролю, - гаворыць Уладзімір Някляеў. - Гэта важна, бо адразу пачнуцца пытанні: чаму ён а не іншы? Таму, напрыклад, інтэрнэт-галасаванне - гэта загадзя вядомы вынік з пытаннем "а чаму ён? Дзе доказы, што менавіта ён і хто гэта такія, хто ў гэтым інтэрнэце галасаваў?".
Экс-кандыдат на прэзідэнта падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што дзейная ўлада "круціцца, маніць, крадзе", але прытрымліваецца "сацыяльнай дамовы" з грамадствам. "Таму большасць - на тым баку. Як толькі сацыяльная дамова перастане выконвацца, усё гэта пасыпацца. І гэта можа адбыцца ў любы момант", - заявіў палітык. "Мы мусім растлумачыць беларусам, што неабавязкова з усіх сілаў чапляцца за тое, што ёсць. Бо калі беларус схаваў у панчоху тысячу долараў, ён лічыць сябе алігархам, - гаворыць Уладзімір Някляеў.