Незвычайная калядная гісторыя са шчаслівым заканчэннем адбылася ў Магілёве. З зачыненага аўта пасля некалькіх дзён зняволення вызвалілі дваровае кацяня на мянушку Васька. На волю жывёліна трапіла дзякуючы спагадлівым мінакам, працаўнікам МНС, міліцыі ды нават пошукам гаспадара аўтамабіля праз сеціва.
Гомельскія праваабаронцы звярнуліся ў міліцыю, каб панесці пакаранне за адміністратыўнае правапарушэнне. Адпаведную заяву яны накіравалі начальніку Чыгуначнага РАУСу Гомля. Справа датычыць фота ў сеціве. Днямі суд выкарыстаў падобны здымак на працэсе ў Горадні ды асудзіў праваабаронцаў за несанкцыянаванае пікетаванне.
Працягваюцца кадравыя перастаноўкі ў найвышэйшых эшалонах улады. Менавіта перастаноўкі, бо новых асобаў па-ранейшаму не зяўляецца ў атачэнні кіраўніка краіны. Гэтак, Лукашэнка прызначыў сваім памочнікам у асаблівых даручэннях Віктара Шэймана. Дагэтуль Шэйман займаў аналагічную пасаду ў Савеце Бяспекі. Акрамя таго, прэзідэнт вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка прэзідэнта ў пытаннях вонкавай палітыкі.
Ажно палову ад крэдыту стэнд-бай, які бралі ў Міжнароднага валютнага фонду -- $ 1 600 млн -- вяртаем менавіта сёлета. На інтэрнэт-старонцы фонду апублікаваны графік, згодна з якім Беларусь мусіць гасіць свае пазыкі. У гэтым месяцы выдаткуем $ 180 млн. Далей -- болей. Як Беларусь дае рады са сваймі вонкавымі абавязкамі?
У студзені Беларусь павінна зрабіць дзве выплаты па крэдыце МВФ на агульную суму $ 182,4 млн. Агулам сёлета нашая краіна мусіць аддаць крэыдторам з МВФ $ 1,61 млрд. Але гэта толькі частка пазыкаў, якія Беларусь мусіць сплаціць да канца года. Як гэта адабецца на шараговых беларусах? Журналісты "Белсату" распыталі мінкоў пра іхныя чаканні ад 2013 года.
"Тое, як патрактавала нашае трактаванне гарадзенская міліцыя, то любы сяброўскі фатаздымак, у памяшканні ці па-за яго межамі, калі ён будзе утрымліваць хоць нейкую інфармацыю ці хоць чыйсці партрэт, можа быць кваліфікаваны як несанкцыянаваны пікет", - гаворыць гарадзенскі праваабаронца Ўладзімір Хільмановіч. 5 студзеня суд Ленінскага раёну ў Горадні разгледзеў адміністратыўную справу супраць гарадзенскіх грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча.