
«Калі дзіця пройдзе поўны курс рэабілітацыі, то ў нас будзе вялікі шанец на аднаўленне ўсіх функцыяў: зможа сядзець, хадзіць, навучыцца размаўляць і зможа пайсці ў школу», -- гаворыць Гульнара Лелюкевіч, маці двухгадовага Яўгена. У Яўгена цяжкае захворванне -- гідрацэфалія галаўнога мозга -- наступства пасляродавага кровазліцця ў мозг і лёгкія (на другі дзень пасля родаў). Дактары так і не здолелі дакладна вызначыць прычыны, і хлопчык назаўсёды можа застацца інвалідам. Цяпер развіццё хваробы прыпынілася і Яўгену можна дапамагчы -- правесці доўгі курс рэабілітацыі.