Ездзіць на ровары ўзімку -- занятак у пэўнай ступені экстрымальны, аднак можа быць і бяспечны, калі належным чынам падрыхтавацца. Прапаноўваем вашай увазе парады ад гарадзенскага роварнага актывіста Івана Найдзёнава тым, хто не хоча адмаўляцца ад ровара зімою. Шмат гадоў Іван працаваў у роварнай майстэрні. Цяпер ён адзін з самых актыўных удзельнікаў руху і арганізатараў роварных марафонаў у Беларусі.
Новы год завітаў у кожны куток свету. Дзясяткі мільёнаў жыхароў зямлі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб прывітаць 2013 год. У Беларусі галоўныя імпрэзы адбыліся ў абласных гарадах. У святочных падзеях узялі ўдзел амаль паўмільёна жыхароў краіны. У сталіцы агульнагарадскія гулянні былі арганізаваныя каля Нацыянальнай бібліятэкі. Усяго да вулічнага святкавання далучыліся амаль сто тысяч менчукоў і гасцей гораду. Як сведчыць Міністэрства ўнутраных справаў, Новы год сустрэлі пераважна спакойна, без грубых парушэнняў парадку.
Яшчэ за паўтара тыдня да Новага года кіраўнік краіны падчас сустрэчы са студэнтамі прызнаўся, што пільна праглядае свае навагоднія віншаванні. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Я яго калі запісваю, а яно ідзе толькі ў запісе, я яго адразу ж на месцы і праглядаю. Тут жа аператар мне яго ўключае -- і да дэталяў. Даходзіць да таго, што мне даводзіцца нават не адзін раз звяртацца да вас». А калі памножыць колькасць дубляў на колькасць гадоў кіравання, то прэзідэнту Беларусі не пазайздросціш.
«ФІНАНСАВАГА АБВАЛУ» НЕ БУДЗЕ Злучаныя Штаты абмінулі фіскальны абрыў. Сёння ўначы Сенат прыняў законапраект, які дазволіў пазбегнуць адначаснага падвышэння падаткаў і скарачэння дзяржаўных выдаткаў. ПАТРЫК ЛЭГІ, ВЫКАНАЛЬНІК АБАВЯЗКАЎ СПІКЕРА СЕНАТУ: "Ці есць яшчэ ахвотныя галасаваць або змяніць свае рашэнне? Калі не, то 89 галасоў "за" і 8 "супраць". Выбарчы парог 64 галасы пераадолены, законапраект прыняты". Падобны сцэнар мог бы прывесці да запавольвання развіцця амерыканскай гаспадаркі.
Ці палепшыцца ў новым годзе, згодна з прэзідэнцкімі пажаданнямі, дабрабыт беларусаў? У адпаведнасці з заканадаўствам, штогод 1 студзеня Савет Міністраў усталёўвае памер мінімальнага заробку. У параўнанні з мінулым годам сёлета ён вырас на 395 тыс., часовая ж аплата -- крыху больш як на 3 тыс. Лепшага заробку могуць чакаць і бюджэтнікі. Тарыфная стаўка першага разраду ў першы дзень новага года павялічылася да 240 тыс. -- амаль на 6,7 % .
У Менску народныя гулянні былі зарганізаваныя ў кожным раёне. Перад удзельнікамі святкаванняў выступалі артысты, на кожнай пляцоўцы была свая праграма святкаванняў. А вось выступ Алякасндра Лукашэнкі удзельнікі гулянняў ля Палацу спорту праігнаравалі. На вялікім экране, дзе траслявалася прамова кіраўніка дзяржавы, нават выключылі гук, каб ён не перашкаджаў святкаваць ды не перабіваў Дзеда Мароза са Снягуркаю.