Міністэрства транспарту Беларусі абяцае выправіць праблемы з транспартаваннем расейскіх турыстаў. Напярэдадні стала вядома, што еўрапейскія туры тысячы грамадзянаў нашай усходняй суседкі могуць сарвацца з-за скарачэння колькасці вагонаў у цягніках Масква--Берасце: менавіта з Беларусі планавалі стартаваць у навагоднія аўтобусныя падарожжы расейскія турысты. Даставіць сваіх кліентаў са сталіцы Расеі ў горад над Бугам арганізатары планавалі чыгункаю. 29 снежня меркаваўся выезд 400, а 2 студзеня -- 600 чалавек.
Беларусь заняла першае месца... у рэйтынгу міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International». Неафіцыйны Топ-10 самых абсурдных і несправядлівых арыштаў на свеце ўзначаліла справа супраць беларуса Антона Сурапіна. Студэнт-фатограф правёў у СІЗА КДБ больш за месяц, бо першы апублікаваў фота мядзведзікаў, якіх скінулі 4-га ліпеня над Івянцом і Менскам шведскія пілоты. З Антона дагэтуль не знялі абвінавачання ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы, ён застаецца пад падпіскаю аб нявыезде, хоць ніякіх следчых дзеянняў вакол гучнай справы даўно не вядзецца.
Расея і Беларусь дамовіліся наконт будучых паставак нафты. Але не на цэлы год, а толькі на першы квартал. За першыя 3 месяцы па трубаправодах і чыгунцы з Усходу паступяць 5,75 млн т сыравіны. Калі такія абёмы захаваюцца на ўвесь год, то Беларусь атрымае на перапрацоўку пажаданыя 23 млн т. Аднак перамовы па далейшых пастаўках працягнуцца толькі ў наступным годзе. Чаму? ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН, ЭКАНАМІСТ, ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ: "Ёсць спрэчныя моманты, якія ўзгадніць не ўдалося, але наступае новы год, і трэба штосьці вырашаць, каб не стаялі нашыя НПЗ першыя месяцы, як гэта было 2 гады таму".
Прынамсі тры чалавекі загінулі ў выніку аварыі пасажырскага самалёту Ту-204 у маскоўскім аэрапорце "Унукава". Лайнер авіякампаніі "Рэд Ўінґс Эйрлайнз" ("Red Wings Airlines") падчас прызямлення выйшаў за мяжу сваёй паласы, дакаціўся на Кіеўскай шашы, разваліўся на тры часткі ды загарэўся. Усяго на борце знаходзіліся, паводле розных крыніцаў, ад васьмі да 12 чальцоў экіпажу. Прычыны аварыі высвятляе следчая група. Самалёты, якія цяпер не могуць здзейсніць пасадкі ва "Унукава", абслугоўваюць аэрапорты "Шарамецьева" і "Дамадзедава".
28 снежня 2012 года адбылося свята для самых маленькіх беларусаў - навагодняя "Ялінка". Дзетак Апроч традыцыйных Дзеда Мароза са Снягуркай дзетак віталі сапраўдныя калядоўшчыкі - з Казой, Мядзьведзем і каляднай Зоркай. Урывак са свята глядзіце на відэа. Неўзабаве зявіцца відэарэпартаж з беларускамоўнай "Ялінкі". 28 декабря 2012 года состоялся праздник для самых маленьких белорусов - новогодняя "Елочка". Помимо традиционных Деда Мороза со Снегурочкой ребятишек приветствовали настоящие ряженые - с козой, медведем и рождественской Звездой.