Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Падарункі з кірмашу

26.12.2012
Падарункі з кірмашу У тых, хто яшчэ не вызначыўся з падарункамі на Новы год, ёсць шанец набыць арыгінальныя, зробленыя сваімі рукамі рэчы. Беларускія майстры ідуць у масы, а дакладней больш за 40 дызайнераў выставілі свае працы на продаж на пляцоўцы сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Царкоу?ны напамін

26.12.2012
Царкоу?ны напамін Ці можна спалучыць святкаванне Новага года і перадкалядны праваслаўны пост? На гэтае пытанне журналістам адказаў падчас адмысловай прэсавай канферэнцыі святар менскага Свята-Духава кафедральнага сабору протаіерэй Сергій Гардун.

Калі кожны месяц залівае

26.12.2012
Калі кожны месяц залівае Пасля капітальнага рамонту -- барацьба за выжыванне. За апошнія два гады, якія прайшлі пасля абнаўлення водаправоднай сістэмы ў доме № 18 па вуліцы 60 гадоў Кастрычніка ў Пінску, ужо адбылося 6 прарываў трубаў з гарачаю вадою. Чарговая аварыя здарылася перад каталіцкімі Калядамі.

Вызвалены Круты

26.12.2012
Вызвалены Круты З псіхіятрычнай лякарні ў Навінках пасля прымусовага лячэння вызвалілі Аляксандра Крутога. У медычную ўстанову ён трапіў пасля таго, як абараняў інтарэсы сваёй пацярпелай ад выбуху дачкі на працэсе аб тэракце ў метро 11 красавіка 2011 года.

Канстытуцыю абрала меншасць

26.12.2012
Канстытуцыю абрала меншасць Праз тры дні чаканняў афіцыйныя вынікі канстытуцыйнага рэферэндуму ў Егіпце сталі вядомыя. З 52 млн выбарнікаў галасавалі ўсяго 17 млн, але і з іх -- толькі 64 % сказалі "за". Паводле апазіцыі, гэтак слаба падтрыманую Канстытуцыю нельга лічыць агульнапрынятым галоўным законам.

Закон супраць сіротау?

26.12.2012
Закон супраць сіротау? У Расеі Савет Федэрацыі адзінагалосна ўхваліў гэтак званы закон Дзімы Якаўлева, які забараняе амерыканскім семям усынаўляць расейскіх дзяцей. Новы акт названы íмем расейскага хлопчыка, які памёр у выніку нядбайнасці амерыканскіх прыёмных бацькоў.

З новым годам... новыя тарыфы

26.12.2012
З новым годам... новыя тарыфы З новага года ў Беларусі павялічацца кошты на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле Савету Міністраў краіны, які прыняў адпаведнае рашэнне, тарыф на ацяпленне падвысіцца на 5 %, а за электрычнасць давядзецца плаціць на 9,5 % болей, чым раней. Такім чынам, з улікам новых тарыфаў на ацяпленне для сямі з трох чалавек, якая жыве ў стандартавай двухпакаёвай кватэры, кошт "камуналкі" складзе Br 249 600 за месяц. З прыходам новага 2013 года беларусаў таксама чакае 20-адсоткавае павелічэнне коштаў на мабільную сувязь і карыстанне інтэрнэтам.

Абяцанкі-цацанкі

26.12.2012
Абяцанкі-цацанкі Калі заробкі будуць расці і далей, Нацбанк разгледзіць магчымасць выпуску 500-тысячнай купюры, пры гэтым ні дэвальвацыі, ні дэнамінацыі налета чакаць не варта. У стабільнасці рубля старшыня галоўнага банку краіны Надзея Ермакова запэўнівала сёння падчас он-лайн-канферэнцыі ў інфармацыйным агенцтве БелТА. І выглядае на тое, што шмат хто ёй верыць.

Вядоўцу «Каляднага фэсту» скінулі са сцэны

26.12.2012
Вядоўцу «Каляднага фэсту» скінулі са сцэны 25 сьнежня пяты па ліку «Калядны фэст» згралі гурты «Стары Ольса», «Тутэйшыя», «Irdorath», «Rokash», «Re1ikt» і «ZNICH». www.svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]