У Беларусі запланаваны комплекс захадаў па павышэнні заработнай платы педагагічных работнікаў, паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Паводле чыноўніка, у наступным годзе гэта стане магчымым за кошт "аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі", развіцця розных форм пазабюджэтнай дзейнасці, бюджэтнай падтрымкі.
belsat.eu Адмысловец са станцыі тэхнічнага абслугоўвання паказаў журналістам "Белсату", чаму ў беларусаў не заводзяцца аўты з дызельнымі рухавікамі. Праз нізкую якасць дызельнага паліва, што прадаецца на беларускіх бензастанцыях, паліўны фільтр пакрываецца слоем парафіну. З часам парафіну становіцца столькі, што фільтр папросту не прапускае паліва. Аўта завесці немагчыма.
«Паляваньне на гаўлятара» — кінэматаграфічная вэрсія таго, як 23 верасьня 1943 году Алена Мазанік забіла генэрала-камісара Вільгельма Кубэ. Здымала сэрыял расейская кампанія «Starmedia» пры ўдзеле Беларусьфільму. У аснову сюжэта пакладзеныя рэальныя гістарычныя падзеі, што адбываліся ў Менску ў 1941—1943 гадах. Здымкі адбываліся ў Бабруйску, Віцебску і Менску. Адметнасьцю фільму зьяўляецца ягоная выразная дзьвюхмоўнасьць. Выпадковыя пэрсанажы ў ім гавораць па-беларуску, і іхныя словы падаюцца безь перакладу.
РОЗНЫЯ ПОГЛЯДЫ 30-ты, юбілейны саміт Расея -- Еўразвяз. На сустрэчу з лідарамі абяднанай Еўропы ў Брусель прыехаў Уладзімір Пуцін. Расейскі прэзідэнт адразу раскрытыкаваў змены ў энергетычнай палітыцы Еўразвязу, накіраваныя на лібералізацыю еўрапейскага рынку электрычнасці ды газу. Такім чынам Пуцін бараніў пазіцыі "Газпрому" -- пакуль галоўнага экспарцёра газу на Захад. Бакі абмеркавалі перспектывы бязвізавага рэжыму, сітуацыю ў Сірыі ды правы чалавека ў Расеі. У адказ на крытыку Пуцін адказаў "сіметрычна" -- у парушэнні асноўных правоў чалавека абвінаваціў Еўропу.
Беларусь і Расея афіцыйна не дамовіліся пра пастаўкі нафты на наступны год. Усяго некалькі гадзінаў спатрэбілася, каб стала ясна, што падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі Аляксандр Лукашэнка выдаў уласныя нафтавыя жаданні за рэчаіснасць. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Дамовіліся на 23 мільёнаў нафты, і мы гэтую нафту атрымаем без праблемаў, ну і потым, адносна нафты ж праблемаў няма -- калісьці Расея адмовілася нам пастаўляць неабходную колькасць нафты, я яе знайшоў у Венесуэле, Азербайджане, але нам гэта не трэба, мы з расяянамі дамовіліся на гэтую тэму".
Перадкалядная выстава-продаж у Магілёве -- якраз той выпадак, пра які гавораць: вочы разбягаюцца. Аж да 7 студзеня ў выставачным салоне на вуліцы Болдзіна больш за трыццаць рамеснікаў з абяднання "Магілёўскія майстры" прэзентуюць свае творы. Арганізатары сапраўды парупіліся пра наведнікаў, каб тыя тут не разгубіліся. СВЯТЛАНА ЦІМАШЭНКА, АБЯДНАННЕ «МАГІЛЁЎСКІЯ МАЙСТРЫ»: "Калі людзі заходзяць адразу ж ва ўсе залы, яны губляюцца, не могуць вызначыць, што ім патрэбна. А так адразу ж падзелена на залу для набыцця і на залу для аглядання".
З нагоды хуткага свята Божага нараджэння да ўсіх вернікаў звярнуўся кіраўнік Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ, МІТРАПАЛІТ МЕНСКА-МАГІЛЁЎСКІ: "Я зычу супакою. Гэты супакой патрэбны ўсяму свету, але перадусім патрэбны нашай краіне. Калі спявалі хоры анёльскія падчас нараджэння Ісуса Хрыста, яны спявалі наступным чынам: хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі. Не будзе супакою на зямлі, калі не будзе супакою ў сэрцы.
Яго прадракалі безліч разоў, пра яго здымалі навуковыя і не вельмі фільмы, пісалі кнігі і абвяшчалі з трыбунаў -- а ён усё не надыходзіць і не надыходзіць! Абвешчаны на сёння канец свету выняткам не стаў. І дзякуй багам! СЭЛІНА ГУТЕРЭС, ШАМАНКА НАРОДУ МАЯ, ПЕРУ: "Мы звяртаемся да мора, Маці-зямлі, Сонца і нашых продкаў і просім, каб не было больш аніякай бяды, смерцяў, эгаізму, ганьбы, а не канца свету, якога насамрэч не існуе". А таму не дзіва, што чаканне Апакаліпсісу пракацілася сёння па ўсім свеце хваляю радасці: жыць будзем! КАРОЛЬ АРТУР, ГАЛОЎНЫ ДРУІД, СТОЎНГЭНДЖ: "Мы, друіды, верым у тое, што ўсё мае свае цыклы.
Ліквідаваны ўладамі праваабарончы цэнтр "Платформа" адновіць дзейнасць у новай форме. Кіраўніцтва арганізацыі зарэгістравала культурна-асветніцкую ўстанову. АНДРЭЙ БАНДАРЭНКА, СТАРШЫНЯ «PLATFORMA INNOVATION»: "Насамрэч "Платформа Innovation" ёсць правапераемнікам "Платформы" і бярэ на сябе ўсе абавязкі ды задачы, якія несла "Платформа". Гэта і абарона правоў асуджаных, гэта абарона нашых суграмадзянаў ад катавання ў структурах МУС, гэта і маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы, і гэтак далей".
Дзве гадзіны. Столькі часу дала адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 жонцы зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на сустрэчу з мужам. Што можна за такі час сказаць самаму блізкаму чалавеку і даведацца пра лёс палітвязня? НАТАЛЛЯ ПІНЧУК, ЖОНКА А. БЯЛЯЦКАГА: "Змаглі перагаварыць на ўсе тэмы, часам задумваючыся, пра што гаварыць. Калі абвесцілі, што спатканне заканчваецца, шмат чаго хацелася сказаць, шмат што згадалася. Гэта такі псіхалагічны момант, калі не хочацца, каб родны чалавек сыходзіў".
Добры прэзідэнт і кепскія чыноўнікі Схема не новая, але пакуль спрацоўвае бездакорна. Толькі паспеў напярэдадні віцэ-міністр развеяць сацыяльныя ілюзіі беларусаў, як сёння кіраўнік краіны загадаў з гэтым... разабрацца. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Аплату за адукацыю, у тым ліку і за вышэйшую адукацыю, трэба тармазіць. Таму што мы і так завысілі кошты на адукацыю, што цяпер наперадзе планеты ўсёй". У адносінах жа да вінаватых чыноўнікаў рыторыка кіраўніка краіны набывае зусім іншы тон.