У снежні 1917 года адбыліся векапомныя падзеі, без якіх сённяшняй незалежнай Беларусі не існавала б. У Мінску, у сённяшнім будынку Купалаўскага тэатра, сабраўся Першы Усебеларускі зезд. Ён сам і падзеі, якія адбываліся вакол яго, перадвызначылі дзяржаватворчыя тэндэнцыі на ўсё ХХ стагоддзе. Пра тое, як мог скласціся лёс Беларусі, глядзіце у фільме з серыі "Зваротны адлік".
НЕДЗІЦЯЧЫЯ ГУЛЬНІ Дзяржаўная дума забараніла амерыканцам усынаўляць расейскіх сіротаў. Законапраект назвалі ў гонар Дзімы Якаўлева, які памёр у ЗША пасля таго, як прыёмны бацька пакінуў яго на дзевяць гадзінаў у закрытым аўтамабілі. Яшчэ да прыняцця, змены ў заканадаўстве выклікалі пратэсты: сёння ля сценаў Думы паліцыя затрымала 11 пратэстоўцаў. Ініцыятыва раскалола таксама палітыкаў. У тым, што міжнароднае ўсынаўленне як інстытут мае права на існаванне, упэўнены, між іншых, кіраўнік расейскага МЗС.
Не сакрэт, што ў Беларусі міністраў больш, чым, да прыкладу, у суседняй Расеі. Але ці гэта мяжа чыноўніцкага росту? Лукашэнка загадаў улучыць кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ў склад калегіяў шэрагу міністэрстваў. Аднак, як высвятляецца, новая ініцыятыва -- гэта толькі фармальнае зацверджанне таго, што ўжо даўно існуе. АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, БЫЛЫ САКРАТАР ЦК ЛКСМ БЕЛАРУСІ: "Калі толькі пачаў існаваць Беларускі патрыятычны саюз моладзі, ягоных прадстаўнікоў уключылі ў калегіі.
Узбекістан больш не ўваходзіць у Арганізацыю Дамовы калектыўнай бяспекі. Сёння ў Маскве дзяржавы-чальцы АДКБ вырашылі прыпыніць сяброўства Узбекістану, тым самым задаволіўшы просьбу афіцыйнага Ташкенту. Расея шкадуе, але прызнае суверэннае рашэнне Узбекістану. СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ РАСЕІ: "Узбекістан застаецца нашым саюзнікам, у нас ёсць двухбаковая дамова аб паглыбленні стратэгічнага партнёрства і дамова аб саюзных адносінах, нашыя ваенна-тэхнічныя і ваенныя праграмы з Узбекістанам існуюць".
Саміт кіраўнікоў краінаў Еўраазіяцкай эканамічнай супольнасці адбыўся ў Маскве. У межах форуму таксама прайшло паседжанне вайсковага саюзу часткі постсавецкай прасторы -- Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, КІРАЎНІК БЕЛАРУСІ: "Мы, як і ўсе прысутныя тут чальцы АДКБ, адназначна падтрымалі сённяшні праект рашэнняў, што мы адназначна ўзмацняем вайсковы складнік АДКБ". Але найважнейшае для афіцыйнага Менску ў бягучай унутранай палітыцы -- магчымасць двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.
На другую гадавіну пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў аб праблемах Беларусі ўзгадвалі і ў дзярждэпартаменце Злучаных Штатаў Амерыкі. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартаменту Вікторя Нулэнд запэўніла, што ўлады ЗША памятаюць пра брутальныя разгоны прадстаўнікоў грамадскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі ды заклікала ўлады ў Менску неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных. ВІКТОРЯ НУЛЭНД, ПРЭС-САКРАТАР ДЗЯРЖДЭПАРТАМЕНТУ ЗША: «Мы згадваем, што Беларусь не выканала абяцанняў, і хочам пацвердзіць нашую гатовасць дапамагчы беларускаму народу пабудаваць дэмакратычную, развІтую і па-сапраўднаму незалежную еўрапейскую дзяржаву».
Абяднаная грамадзянская партыя збіраецца абскардзіць забарону на правядзенне пікетаў, якія арганізацыя планавала правесці сёння, каб узгадаць падзеі 19 снежня 2010 г. Кіраўніцтва рыхтуе шэраг пазоваў супраць мясцовых выканкамаў, што напярэдадні не далі дазволу на акцыі. У выпадку, калі суды не задаволяць скаргаў партыйцаў, АГП абяцае дайсці да Камітэту правоў чалавека ААН. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: "Мы падалі больш за 90 заявак па ўсёй Беларусі на правядзенне пікетаў.
Роўна два гады таму тысячы беларусаў, нязгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, выйшлі на вуліцы Менску. Улады сустрэлі іх гумовымі дручкамі ды слезацечным газам. Якімі былі апошнія два гады для тых, каму за жаданне жыць у дэмакратычнай краіне давялося заплаціць самую высокую цану? Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата на прэзідэнцтва Міколы Статкевіча, які да сёння застаецца ў турме за Плошчу, узгадвае. МАРЫНА АДАМОВІЧ, ЖОНКА М. СТАТКЕВІЧА: "Калі шчыра, я не магу сказаць, што адчувала сябе нешчаслівай.