У адной арабская казцы апавядаецца пра чалавека, якім на нейкі час авалодвала ілюзія, быццам ён мае бязмежную ўладу і незлічонае багацце. Ігар пачаў прымаць наркотыкі ў 1990-х. Урэшце ён апынуўся на вуліцы, у перадсмяротным стане яго прывезлі ў больніцу. Там ён пачаў маліцца. Ігар вырашыў стаць дыяканам і адкрыць рэабілітацыйны цэнтр у Салігорску. Другі герой рэпартажу, Макс, залежаў ад наркотыкаў, якія набываў у начных клубах. Ён не баіцца казаць пра свае наркатычныя прыгоды, ахвотна дзеліцца гісторыямі з мінулага.
Да добрага, кажуць, прызвычайваешся хутка. Таму і імавернасць вяртання шасцідзённага навучання, анансаваная Міністэрствам адукацыі, зусім не даспадобы сённяшнім школьнікам. ШКОЛЬНІКІ: "Я прызвычаіўся адпачываць у суботу, таму неяк кепска стаўлюся. Я б пакінуў выходны -- трэніроўкі, забавы". "У суботу часам факультатывы ёсць. Факультатывы -- хай сабе, а вучэбная субота -- не. У суботу гуляць трэба". "Я б лепш у суботу схадзіў на курсы, трэніроўкі". "Паспаць, паляжаць, проста пасядзець адпачыць, думкамі нават ад школы, ад настаўнікаў усіх гэтых і г.
Нявера, шок і роспач. У ЗША абвешчаная чатырохдзённая жалоба ў памяць ахвяраў крывавай бойні ў школе гораду Ньютаўн, штат Канэктыкут. Трагедыя, што адбылася тут напярэдадні, скаланула літаральна ўвесь свет. Рэха страляніны ў Ньютаўне ўсцяж не сыходзіць з першых старонак газетаў і выданняў тэленавінаў. Словы падтрымкі ды спачування жыхарам Штатаў дасылаюць сёння з самых розных куткоў планеты -- як простыя грамадзяне, гэтак і кіраўнікі дзяржаваў.
ПРАТЭСТЫ Ў РАСЕІ Вялікаю колькасцю затрыманняў скончыліся сёння несанкцыянаваная пратэсты ў Маскве і Пецярбурзе. СЯРГЕЙ УДАЛЬЦОЎ, «ЛЕВЫ ФРОНТ»: "Мы хацелі сёння правесці мірны "Марш свабоды" ў межах закону, але ўлады абсалютна неабгрунтавана забаранілі нам гэты марш. Яны баяцца грамадзянаў, яны баяцца народу". Пасля гэтых словаў лідара "Левага фронту" зацягнулі ў аўтазак. Як і Аляксея Навальнага, якога спачатку бараніў ад затрымання натоўп грамадзянаў. Паводле розных ацэнак, паліцыя затрымала каля 60 чалавек.
У Пінску ўжо прагучалі святочныя віншаванні. Да таго ж адразу ад некалькіх дзясяткаў Дзядоў Марозаў. Разам са сваімі ўнучкамі Снягуркамі яны прайшліся па цэнтры гораду да плошчы Леніна. Там Марозы заняліся сваім наўпроставым абавязкам -- цешылі дзяцей конкурсамі і, вядома ж, падарункамі. Школьнікі ж аддзячылі дзядулям сінхронным танцам пад зусім не па-зімоваму гарачыя, паўднёвыя рытмы. Маряна Чарняева, "Абектыў"