Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Саньнікаў: Дзякуй усім людзям, якія былі на Плошчы

14.12.2012
Саньнікаў: Дзякуй усім людзям, якія былі на Плошчы 19 сьнежня спаўняецца два гады Плошчы. Радыё Свабода задае тры пытаньні кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году: пра ўрокі мінулай кампаніі і выбары-2015. www.svaboda.org

Моўнае пытаннечка

14.12.2012
Моўнае пытаннечка belsat.eu

У дзяржавы на шыі?

13.12.2012
У дзяржавы на шыі? Утрыманцы, дармаеды, паразіты -- акрэсленыя новыя ворагі беларускай дзяржавы. Рупар Адміністрацыі прэзідэнта -- газета "СБ. Беларусь сегодня" -- правяла канферэнцыю з удзелам намесніка прэмер-міністра Анатоля Тозіка, вынікам якой стаўся зборны партрэт утрыманца дзяржавы, які не працуе, але есць. ЯЎГЕН ЛІПКОВІЧ, БЛОГЕР: "Грошай няма і няма адкуль узяць. Ходзім па свеце з працягнутаю рукою. Гатовыя ўсіх цалаваць, ужо Міжнародны валютны фонд нам не вораг, мы ўжо там кленчым. Цяпер шукаем ворагаў.

Прадказанні змяі

13.12.2012
Прадказанні змяі 2013 год -- год Змяі паводле кітайскага каляндара. А таму час на прадказанні, найлепш -- ад змяі ва ўласнай асобе. Гаспадар наступнага года завітаў у прэс-цэнтр выдання "Камсамольская праўда". Тут двухметровы прыгажун-удаў Фараон выбраў жартаўлівыя прагнозы на будучы год, што падрыхтавалі журналісты газеты. ПРАГНОЗЫ: "Поспехі ў беларускім кіно будуць такія значныя, што беларускія фільмы атрымаюць адразу некалькі "Оскараў". А ўраджай бульбы будзе такі вялікі, што мы будзем абменьваць яе на нафту і газ".

Небяспечныя цацкі

13.12.2012
Небяспечныя цацкі Новы год, падарункі, усмешкі дзяцей. Але ці заўсёды разам з падарункам мы дорым дзіцяці радасць? Ці ёсць імавернасць набыць у дзіцячых крамах таксічную цацку? На гэтае пытанне спрабавалі адказаць эксперты інфармацыйнага цэнтру экалагічных рашэнняў. Паводле праведзенага імі даследавання, кожная трэцяя цацка ў Беларусі патэнцыйна небяспечная. КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА, МАЦІ: "Калі набываеш нейкія цацкі, увесь час думаеш, а ці якасныя яны, і глядзіш на краіну-вытворцу, глядзіш, як яны зробленыя. Бо гэта -- здароўе дзіцяці".

Цверазей на дзень!

13.12.2012
Цверазей на дзень! Не плануйце на суботу святкаванняў і пасядзелак пад чарачку спіртнога. А калі плануеце -- ідзіце ў краму загадзя. Паслязаўтра ва ўсёй краіне пройдзе Дзень без алкаголю -- а значыць, у краме нельга будзе набыць нават бутэлькі піва. Забарону ініцыявала Міністэрства ўнутраных справаў разам з іншымі міністэрствамі, якія пагаджаюцца, што барацьба з пянствам -- справа для беларускага грамадства прыярытэтная. АЛЕГ КАРАЗЕЙ, АДДЗЕЛ ПРАФІЛАКТЫКІ МУС: "Цяпер спажыванне абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва складае 13,3 л на год.

Агляд падзеяў замежжа

13.12.2012
Агляд падзеяў замежжа АЛЬ-АСАД У АДЧАІ? Башар аль-Асад ужыў ракеты. Пра тое, што прэзідэнт Сірыі выкарыстаў у барацьбе з паўстанцамі ракеты блізкага радыусу, журналістам на ўмове ананімнасці паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі НАТО і ЗША. Паводле іх, ракеты тыпу "Скад" абстрэльваюць пазіцыі паўстанцаў на поўначы. А стартуюць яны з прадмесця Дамаску, дзе застаюцца асноўныя сілы сірыйскага рэжыму. Прэс-сакратар Белага дому Джэй Карні назваў старт ракетаў крокам адчаю з боку Башара аль-Асада. УРАД ЛІТВЫ СФАРМАВАНЫ Прынялі прысягу і афіцыйна заступілі на свае пасады чальцы новага ўраду Літвы.

Беларуска-польскі крызіс

13.12.2012
Беларуска-польскі крызіс Таваразварот паміж Беларуссю і Польшчаю зніжаецца. За дзевяць месяцаў падзенне склала 6 %. Сёння прадстаўнікі заходняй суседкі падсумавалі ў Менску вынікі эканамічнай супрацы паміж нашымі краінамі. ВЕСЛАЎ ПАКЛАДЭК, АМБАСАДА ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: "Патэнцыял, які існуе паміж нашымі краінамі, мы ацэньваем як значна большы. Мы думаем, што гэта таваразварот каля 6 мільярдаў". Пакуль жа найбольшы ён быў у 2008 г., калі склаў амаль 3 мільярды долараў. Прычыну прадстаўнікі Польшчы бачаць у фінансавых праблемах і адміністратыўных абмежаваннях у Беларусі.

Высокапастаўленая карупцыя

13.12.2012
Высокапастаўленая карупцыя Крымінальную справу на буйнога чыноўніка Міністэрства надзвычайных сітуацыяў распачаў Следчы камітэт. Кіраўніка нагляду за бяспекаю ў прамысловасці Віктара Бароўскага падазраюць у злоўжыванні ўладаю ад моманту ягонага прызначэння на пасаду. А менавіта -- у выкарыстанні службовай тэхнікі ды працы падначаленых для пабудовы катэджу ў вёсцы Грудок Смалявіцкага раёну. Бароўскі ўзначальваў Дзяржпрамнагляд пяць гадоў, і быў адным з самых уплывовых чыноўнікаў у міністэрстве. Без нагляду гэтага ведамства не абыходзіцца практычна ніводная будоўля ў Беларусі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]